Тема "Задачы на рознаснае параўнанне"

Уроки
К уроку предлагается презентация
Зоя Сергеевна Голёта
Содержимое публикации

Задачы на рознаснае параўнанне

Матэматыка. 2 клас

З.С.Галёта, настаўніца пачатковых класаў ДУА “Моладаўская сярэдняя школа” Іванаўскага раёна

Форма правядзення: завочная экскурсія ў лес.

Тып урока: камбініраваны з элементамі інтэгравання з вучэбным прадметам “Чалавек і свет”

Мэта: фарміраванне ўмення аналізаваць, мадэляваць і рашаць задачы на рознаснае параўнанне.

Задачы:

пазнаёміць з задачамі на рознаснае параўнанне з пытаннем “на колькі менш?”;

замацоўваць уменне рашаць задачы вывучаных відаў; стварыць умовы для лагічнага авалодання асновамі лагічнага мыслення, развіцця пазнавальных працэсаў і матэматычнай мовы;

садзейнічаць развіццю цікавасці да матэматыкі, гуманных адносін да навакольнага свету.

Час рэалізацыі ўрока: 45 хвілін

Элементы тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца: здароўезберагаючая; гульнёвая; калектыўнага спосабу дзеяння; супрацоўніцтва; ІКТ.

Метады і прыёмы: слоўныя, наглядныя, практычныя; рэпрадуктыўны, пошукавы, аналогіі, мадэляванне.

Формы вучэбнай работы: калектыўная, групавая, індывідуальная, парная.

У ходзе ўрока замацуюць веды:

табліцу складання і адпаведныя выпадкі аднімання;

разрадны састаў двухзначных лікаў.

Уменні:

-складаць і аднімаць лікі ў межах 20;

- рашаць задачы ў адно дзеянне на павелічэнне і памяншэнне ліку на некалькі адзінак ва ўскоснай форме.

Набудуць уменні:

рашаць задачы на рознаснае параўнанне.

Выкарыстанне набытых ведаў і ўменняў у практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці:

мадэляванне жыццёвай сітуацыі з дапамогай розных знакава-сімвалічных сродкаў.

Якасці:дружалюбнасць, стараннасць, працавітасць, адказнасць.

Абсталяванне:мультымедыйная прэзентацыя, падручнік “Матэматыка 2”(аўтары: Г.Л.Мураўёва, М.А.Урбан), плакаты са схемамі, сігнальныя карткі, карткі з лічбамі, лісты з лічбамі, карткі з задачамі, плакат для правядзення рэфлексіі “Гара поспеху”, канструктар “Лега”.

Дыдактычныя гульні: “Растаў лікі па месцах”, “Хлопчыкі – дзяўчынкі”.

Ход урока

Арганізацыйны этап. Стварэнне псіхалагічнага настрою.

Задача:стварыць станоўчую эмацыянальную атмасферу на ўроку.

Гульня“Добрай раніцы”

Настаўнік гаворыць “Добрай раніцы”, а дзеці махаюць у адказ рукой.

Настаўнік:

Добрай раніцы ўсім дзяўчынкам!

Добрай раніцы ўсім хлопчыкам!

Добрай раніцы ўсім, хто спяшыць даведацца, што чакае нас сёння на ўроку!

Усміхніцеся адзін аднаму. Няхай добры настрой дапаможа вам зрабіць адкрыцці на гэтым уроку, а дапамагаць будуць увага, назіральнасць, дружалюбнасць.

Уступнае слова настаўніка (слайд 2) Упаў жоўты ліст на зямлю. Убачыў гэта вожык, прачытаў, захваляваўся. Заўважыла жоўты ліст вавёрка, таксама занепакоілася. А на лісце нічога не было напісана. Проста ён быў жоўты. І звяры зразумелі, што… (наступіла восень).

Які перыяд восені наступіў? (залатая восень).

Чаму яе так называюць? (па афарбоўцы лістоў).

Якія змены адбываюцца ў нежывой прыродзе з прыходам восені? (з уласных назіранняў).

Вуснае лічэнне.

Падуў лёгкі вецярок. І закружыліся лісцікі. Яны то паднімаліся ўверх, то апускаліся на зямлю. А некаторыя апусціліся на вашы сталы.

(Слайд 3)

а)Гульня“Растаў лікі па месцах” (на дошцы запісаны прыклады. На лісціках клёна і бярозы знаходзіцца лічба-адказ. Вучні павінны знайсці свой прыклад і павесіць каля яго лісцік з адказам). Працуем у парах.

14-6= 6+3-3=

19-12= 11-9+2=

9-4= 16-14+0=

3-3+3=

-Якіх лістоў больш: кляновых ці бярозавых? (кляновых)

- На колькі? (на 1)

- Як даведаліся? Якое правіла патрэбна прымяніць? (каб даведацца на колькі адзін лік большы за другі, трэба ад большага ліку адняць меншы).

б) Задача (слайды 4-5)

У такі цудоўны асенні дзень нарадзіўся ваш аднакласнік : Бухалка Рома. Колькі гадоў яму споўнілася даведаемся, рашыўшы задачу.

Арцёму 5 гадоў, а Рома старэйшы за свайго брата на 3 гады. Колькі гадоў Роме? (8)

Давайце падорым яму нашы апладысменты.

в) Знайсці заканамернасць (слайд 6)

Восенню часта ідуць … (дажджы). Паглядзіце, выпаў матэматычны дождж. Кропелькі знаходзяцца ў пэўным парадку.

Якіх кропелек не хапае? (3.7,4, 6,).

1 9 2 8

Зрабіце вывад(першы лік павялічваецца на 1, а другі лік памяншаецца на адзін).

Этап паведамлення тэмы і задач урока (слайды 7-8)

Запрашаю дзяцей адправіцца на завочную экскурсію ў лес. Напамінаем правілы паводзін у час экскурсіі. Суправаджаць нас будзе… (Лесавічок).

Мы будзем:

знаёміцца з задачамі на рознаснае параўнанне;

рашаць задачы вывучаных відаў

вучыцца ацэньваць сябе і сяброў

У увазе

Н назіральнасці

С дружалюбнасці

Нагадваю, што на працягу ўсяго ўрока вучні павінны ацэньваць свае магчымасці з дапамогай сігнальных картак. Такая сувязь настаўніка з кожным вучнем дае магчымасць хуткага рэагавання на праблемы, якія ўзнікаюць у дзяцей. А моцныя вучні могуць аказаць дапамогу аднакласнікам, што спрыяе фарміраванню калектывізму і ўзаемападтрымкі.

Ацэнка ўласных магчымасцей:

+ ведаю, магу дапамагчы

? сумняваюся, патрэбна дапамога

не ведаю

Практыкаванні гімнастычнага комплексу для вачэй (слайд 9).

Этап вывучэння новага матэрыялу.

- Чаму мы сябруем з лесам?

- Для чаго ён людзям патрэбны? (Лес – наша багацце, лес – гэта чыстае паветра, лес – гэта дом для птушак і звяроў…)

а)Самыя цікавыя звесткі пра лес. Лесавічок пытае ў вас:

- Ці ведаеце вы, што… (зачытваюць з экрана добрачытаючыя вучні)

(слайды 10-12)

- Лясы – гэта “лёгкія” планеты Зямля. Адно дрэва за год выпрацоўвае ад 100 да 700 кг кіслароду.

- Ад 13 да 21 грама якаснай драўніны трэба для вытворчасці так знаёмага нам 1 ліста фармату А4. Каб вырабіць1 сярэднюю кнігу, спатрэбіцца прыкладна 5 кг драўніны.

- Самае высокае дрэва ў свеце – секвойя, якая расце ў Каліфорніі. Вышыня – 112 метраў.

- Самае старое дрэва “жыве” ў літоўскім лесе. Яму каля 2 тысяч гадоў. Таму яго і назвалі “Старык”.

- Кожны год планета губляе 95 мільёнаў дрэў.

Беражыце лес!

б)Знаёмства з новым відам задач (слайды 13-14)

Давайце пойдзем далей па лясной сцежцы. О, колькі тут грыбоў! Дапаможам Лесавічку палічыць сабраныя грыбы. Гатовы? (Да ).

Лесавічок знайшоў 20 баравікоў і 10 падасінавікаў. На колькі менш падасінавікаў, чым баравікоў знайшоў Лесавічок?

на ? менш

Баравікоў – 20

Падасінавікаў – 10

Сумесная дзейнасць настаўніка і вучняў па пабудове схемы сінтэтычнага разбору задачы ( вучні на месцах мадэліруюць задачу з дапамогай канструктара “Лега”).

Што абазначае лік 20?

Выкладваем 20 (2дзясяткі).

Што абазначае лік 10?

Выкладваем 10 (1дзясятак)

Ці адкажам на пытанне задачы?

Як знайсці, на колькі менш падасінавікаў, чым баравікоў?

Якім арыфметычным дзеяннем?

Робім вывад і фармулюем правіла: каб даведацца на колькі адзін лік меншы за другі, трэба ад большага ліку адняць меншы (правіла паўтараецца).

Рашэнне задачы запісваецца на дошцы і ў сшытках.

Змяніце пытанне задачы, каб яна рашалася так:

20+10

(слайд 15)

в) Складзі задачу па схеме. Растлумач яе рашэнне. (Схема на экране. Заданне выконваецца вусна).

Абгрунтаванне выбару арыфметычнага дзеяння да задачы.

7.Фізкультхвілінка.

Мы, асеннія лісточкі,

На галінках сядзелі.

Падзьмуў вецер – паляцелі.

Ляцелі мы, ляцелі,

На зямлю ціха селі.

Прабег вецер – зноў

Узняў шмат лістоў.

Закружылі, паляцелі

І зноў на зямлю селі.

Этап замацавання вывучанага матэрыялу (слайд 16)

Рашэнне задач вывучаных відаў. Работа ў групах.

У лесе жыве добры ляснік. У яго ёсць дзве ўнучкі: Таня і Маша, і ўнук Дзіма. Унук Дзіма прапануе дзецям 1 групы рашыць задачу №2, с50.

Што абазначае выраз “Столькі ж кніг”?

2група (па картках)

Адной ўнучцы 11 гадоў, гэта на 5 гадоў больш, чым другой. Колькі гадоў другой унучцы?

Правяраем выкананне задання, ацэньваем рэзультаты.

Як разважалі пры рашэнні задачы? (адной унучцы было на пяць гадоў больш. Значыць, другой на 5 гадоў менш. Таму задачу рашаем дзеяннем аднімання).

Лагічная задача на экране(слайд 17).

Таня, Дзіма і Маша наладзілі спаборніцтва. Адзін з вучняў рашыў 15 прыкладаў, другі – 17, а трэці – 19. Колькі прыкладаў рашыў кожны школьнік, калі Маша рашыла прыкладаў менш, чым Дзіма, а Дзіма менш чым Таня?

Адказ: Таня – 19, Дзіма – 17, Маша – 15.

Заданне на выбар(слайд18).

Лесавічок прапануе выбраць заданне па жаданні, а ў гэты час 2 вучні працуюць па трэнажоры “Вылічваем у межах 20”( лікавыя выразы ў два дзеянні; узровень задання вучні выбіраюць самастойна).

3, с.50 або №4,с.51 (1-2сл.) (Калі правільна ўставіце лікі і знойдзеце іх суму, то даведаецеся адказ на пытанне, якая расліна можа замяніць лямпу).

А. Мох 20; Б. Грыб 22; В. Герань 24.

Адказ: Б. Грыб 22.

Энцыклапедычная даведка:

Многія расліны, асабліва грыбы, свецяцца ноччу. Некаторыя ўтвараюць столькі святла, што пры ім можна чытаць.

Правяраем выкананне задання і робім самаацэнку.

Этап інфармавання аб дамашнім заданні.

1-2, с.51. Настаўнік разам з вучнямі каменціруюць рашэнне задачы.

Этап падвядзення вынікаў урока.

Усе заданні выкананы.

Усім вам, дзеці, вялікі дзякуй ад Лесавічка і ад мяне таксама за актыўную і творчую працу на ўроку. Ён запрашае часцей прыходзіць у госці ў лес і ўсім нам разам яго берагчы.

Якое заданне было самым цікавым?

Гульня “Хлопчыкі – дзяўчынкі” (настаўнік бярэ картку, зачытвае, пераварочвае адваротнай стараной. Калі картка чырвонага колеру, то адказваюць дзяўчынкі, калі сіняга – хлопчыкі).

На колькі 7 менш за 11?

На колькі 12 больш за 9?

На колькі 4 менш за 10?

На колькі 15 больш за 11?

Якім правілам карысталіся? (каб даведацца на колькі адзін лік большы або меншы за другі, трэба ад большага ліку адняць меншы).

Пахваліце сябе і сваіх сяброў за работу. (Я малайчына. Ты малайчына).

Этап рэфлексіі (слайд 19).

Лесавічок прывёў нас да гары ведаў. На яе вяршыні знаходзіцца цудоўны замак, дзе жыве Матэматыка. Вызначце сваё месца на гэтым шляху. Калі вам было цяжка, дапускалі памылкі – вы ў падножжа гары; калі вы лёгка выконвалі заданні, але не ўсё яшчэ разумееце – на сярэдзіне шляху; калі вы справіліся з заданнямі, ды яшчэ дапамагалі сваім сябрам, значыць вы на вяршыні гары.

Хочаце даведацца, што знаходзіцца за гэтай гарой? Ну што ж, часу больш не засталося, але на наступным уроку матэматыкі мы з вамі абавязкова там пабываем і даведаемся.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання, 2клас. – Мінск: НІА, 2016.

2.Чеботаревская, Т.М. Развивающие математические задачи для младших школьников/ Т.М. Чеботаревская. –Мозырь: ИД «Белый Ветер», 2001. – 77с.

3. Янчи, Л.Н. Использование дидактических игр на уроках математики как средство совершенствования устных вычислительных умений и навыков младших школьников/ Л.Н. Янчи // Приложение к журналу «Пачатковае навучанне». – 2016.- №9.

4. Трэнажор: “Лічым у межах 20”// Пачатковая школа. – 2014. - №12.

5. http://vsefacty.com/fact/interesnye-fakty-o-lese-top-10-faktov

Тэхналагічная карта ўрока

Этапы

Задачы этапа

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Метады, прыёмы, формы навучання

Прагназуемы вынік узаема

дзеяння

Абсталяван-не

Арганізацый-ны

Стварыць станоўчую эмацыяналь-ную атмасферу на ўроку

Стварэнне станоўчай эмацыяналь-най атмасфе-ры на ўроку

Настройваю-цца на рабо- ту, вучні ві- таюць адзін аднаго ўсме-шкамі

Слоўныя

Эмацыянальны і псіхалагічны настрой

Вуснае лічэнне

Адпрацаваць вусныя прыёмы складання і аднімання ў межах 20; садзейнічаць развіццю гібкасці мыслення

Прапануе гульню “Растаў лікі па месцах”; знайсці зака-намернасць

Рашаюць прыклады і задачу; знаходзяць заканамер-насць; робяць вывады

Наглядныя, слоўныя. Пошукавы . Калектыўная у парах

Удасканаленне вылічальных навыкаў, падрыхтоўка да ўспрымання новай тэмы.Абаснава-нне свайго выбару пры пошуку закана-мернасці

Лісты дрэў з лічбай-адказам

Прак-тыкава-нні гімн. комплексу для вачэй

Зняць зрокавае напружанне

Праводзіць гімнастыку для вачэй

Выконваюць практыкаван-ні для зняцця зрокавага напружання

Практыкава-нні гімнастыкі для вачэй

Стварэнне ўмоў для адпачынку

Экран

Этап вывучэ-ння новага матэры-ялу

Пазнаёміць з задачамі на рознаснае параўнанне

Падрыхтоў-вае вучняў да ўсвядом-ленага засваення новага матэрыялу; прапануе дадатковы матэрыял: паслухаць звесткі пра лес; арганізуе работу над задачай.

Прапануе скласці задачу па схеме, абгрунта-ваць выбар арыфметыч-нага дзеяння

Вучацца мадэліра- ваць , аналі-зуюць, робяць вывады, фармулю-юць правіла; рашаюць задачу з апорай на схему.

Складаюць задачу па прапанава-най схеме, тлумачаць рашэнне

Слоўныя, наглядныя, практычныя.

Мадэліраванне, сінтэз. Калектыўная

Наглядныя, практычныя.

Часткова-пошукавы.

Індывідуальная

Засваенне ўмення рашаць задачы на рознаснае параўнанне; стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальных інтарэсаў.

Развіццё гібкасці мыслення, асэнсаванае разуменне ходу думкі

Плакат са схемамі, схематычны чарцёж, канструктар “Лега”

Фіз-культ-мінут-ка

Стварыць умовы для адпачынку

Настаўнік гаворыць і паказвае рухі

Вучні выконваюць розныя рухі

Слоўныя, наглядныя, практычныя.

Калектыўная

Стварэнне ўмоў для адпачынку і аднаўлення працаздольнас-ці

Этап замаца-вання вывуча-нага матэры-ялу

Замацоўваць уменне рашаць задачы вывучаных відаў

Развіваць лагічнае мысленне вучняў

Удасканаль-ваць навык самастойнай работы

Арганізуе работу над задачамі

Прапануе рашыць лагічную задачу

Прапануе заданні на выбар

Рашаюць задачы

Рашаюць, аналізуюць, тлумачаць, робяць вывады

Самастойна вызначаюць пасільнае заданне, праводзяць ацэнку і самаацэнку

Часткова-пошукавы. Работа ў групах

Пошукавы.

Індывідуальная работа (можна ў парах, групах)

Рэпрадуктыўны. Індывідуаль-ная работа, у парах

Удасканаленне ўменняў рашаць задачы. Адпрацоўка алгарытму прымянення правіла

Стварэнне сітуацый для развіцця лагічнага мыслення

Стварэнне сітуацыі выбару. Стварыць сітуацыю поспеху. Фарміраванне аб, ектыўнай ацэнкі

Карткі з задачамі, падручнік, сігнальныя карткі

Экран

Падручнік, трэнажор па матэматыцы, сігнальныя карткі

Этап інфар-маван- ня аб дам. заданні

Замацоўваць уменне выконваць заданне па аналогіі

Арганізуе калектыўнае абмеркаван- не дамашня-га задання

Знаёмяцца з дамашнім заданнем

Калектыўная

Адсутнасць складанасцей пры выкананні дамашняга задання

Падручнік

Этап падвя-дзення выні-каў

урока

Абагульніць веды па тэме ўрока. Ацаніць дасягненні вучняў

Прапануе дыдактыч-ную гульню “Хлопчыкі – дзяўчынкі”. Арганізуе апытванне. Фарміруе адэкватную ацэнку па выкананню пастаўленых задач урока

Паўтараюць правіла. Удзельніча-юць у абмеркаван-ні выкана-ных задач урока

Калектыўная

Жаданне выказаць думкі

Карткі для гульні

Этап рэфлек-сіі

Вызначыць адносіны вучняў да ўрока

Арганізуе рэфлексію

Ацэньваюць урок і сваю працу

Рэфлексій-ныя метады і прыёмы. Калектыў-ная, індыві-дуальная

Стварэнне ўмоў для набыцця пачуцця ўласнай паспяховасці, умення ацаніць уласную дзейнасць

Плакат “Гара поспеху”

Комментировать
Свидетельство участника экспертной комиссии
Оставляйте комментарии к работам коллег и получите документ бесплатно!
Подробнее
Также Вас может заинтересовать
Математика
Презентации по математике для «Гульнара Хусаинова»
Математика
Конспект занятия по математике для 5 класса «Открытый урок по теме "Параллелепипед" 5 класс»
Математика
Планирование по математике для «пояснительная записка»
Математика
Конспект занятия по математике для 4 класса «Деловая игра по математике 4 класс»
Математика
Конспект занятия по математике для дошкольников «Конспект занятия «Мишка в гости к нам пришел»»
Комментарии
Добавить
публикацию
После добавления публикации на сайт, в личном кабинете вы сможете скачать бесплатно свидетельство и справку о публикации в СМИ.
Cвидетельство о публикации сразу
Получите свидетельство бесплатно сразу после добавления публикации.
Подробнее
Свидетельство за распространение педагогического опыта
Опубликует не менее 15 материалов и скачайте бесплатно.
Подробнее
Рецензия на методическую разработку
Опубликуйте материал и скачайте рецензию бесплатно.
Подробнее
Свидетельство участника экспертной комиссии
Стать экспертом и скачать свидетельство бесплатно.
Подробнее
Помощь