Урок – падарожжа па тэме
"Назоўнік як часціна мовы"
для вучняў 4 класа
Урок – падарожжа па тэме "Назоўнік як часціна мовы"
Тэма: Назоўнік як часціна мовы.
Мэта: Удакладніць і замацаваць веды вучняў аб назоўніку (вызначэнне роду назоўнікаў); развіваць творчыя здольнасці; уменне аналізаваць, прывіваць навыкі самастойнай работы; садзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да прыроды, да сваёй малой радзімы.
Задачы:
1) абагульнiць веды пра часцiны мовы;
2) развiваць мову вучняỳ;
3) выхоỳваць любоỳ да роднай краiны, да роднай прыроды.
Ход урока
1. Арганiзацыйны момант
Весела гучыць званок,
Яго голас нам знаёмы,
Запрашае на ỳрок
Беларускай мовы!
Пачынаць любую справу патрэбна з добрага настрою. Створым добры, дружалюбны настрой. Усміхніцеся адзін аднаму, нашым гасцям.
Сядайце
- Рукі? (на месцы)
- Ногі? (на месцы)
- Локці? (з краю)
- Спіна? (прамая)
- Веды? (з сабою)
2.Этап праверкі выканання дамашняга задання
Дамашняе заданне правяраецца індывідуальна
1.Што ведаеце пра назоўнікі?
2. Якія яшчэ часціны мовы вы ведаеце?
3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
Калі веды з сабою, можна пачынаць урок.
Каліў небе сонца свеціць
Або калі і снег ідзе.
Давайце будзем, дзеці,
Ісці да новых ведаў кожны дзень.
За ведамі я запрашаю вас адправіцца ў падарожжа. Ці любіце вы падарожнічаць? Чаму? Адправімся мы ў горад, назву якога вам патрэбна адгадаць самім. (на дошцы запісаны два радкі слоў).
Сасна, бяроза, маўклівыя заяц, птушкі, дзяўчынкі
Хмара, сонейка, вяселыя, кніга
Прачытайце словы ў кожным радку і знайдзіце лішняя слова. (дзеці выказваюць свае думкі). Да якой часціны мовы яны адносяцца? Значыць, наш горад будзе называцца як? "Назоўнік". Сёння мы ўспомнім веды, набытыя ў 3 класе, пра назоўнік (як вызначаюць род, лік). Нас чакаюць цікавыя заданні, па-гэтаму вы павінны быць уважлівымі, добра працаваць і ў працы дапамагаць адзін аднаму. Веды, якія мы сёння паўторым, неабходны нам будуць на наступных уроках.
4. Чыстапісанне.
Пачнём наша падарожжа з запісу датыў сшытках. Запішам літару з якой пачынаецца назва нашай вёскі.
К к (характарыстыка гука)
каляндар КупалаКараткевіч (растлумачце правапіс падкрэсленых літар)
Не спяшайся языком, а спяшайся справаю. (чаму стаіць такі знак прыпынку, растлумачце прыказку)
5. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.
1. Каб трапіць нам у цікавы горад, неабходна прайсці "дзіўны" лес. Чаму ён дзіўны? (таму што на дрэвах растуць словы). А каб прайсці лес, трэба іх сабраць г. зн. запісаць словы, уставіць прапушчаныя літары і запісаць іх у два слупкі, у залежнасці, на якое пытанне яны адказваюць. А так як мы адпраіліся ў падарожжа, успомнім правілы паводзін у лесе.
Што? Хто?
сцежка дзядзька
ягадкі воўк
землі мядзведзь
галлё вожык
два вучні працуюць каля дошкі (астатнія самастойна). Вучні тлумачаць, дзеці слухаюць.
Усім заданне: прыдумай сказ з любым назоўнікам.
Ляснік ачышчаў лес ад галля
Дзядька церабіў тоўстыя галіны на дровы
Кожны вучань пасля напісанага сказа адказвае правіла.
6.Фізкультхвілінка (зрокавая)
2. І вось мы ў горадзе. І перш куды мы трапілі – гэта плошча Правіл. Сама назва гаворыць аб тым, што трэба ўспомніць правілы.
1. Што абазначае назоўнік?
2. На якія пытанні ён адказвае?
3. Калі назоўнік адказвае на пытанні хто? што?
4. Па чым змяняецца назоўнік?
5. Якога роду бывае назоўнік?
6. Як вызначаюць лік назоўнікаў?
Мы не раз яшчэ папрысутнічаем тут, на плошчы, а зараз нас жыхары горада запрашаюць на вуліцу “Весялінкі”.
У нас ёсць рознакаляровая кветачка. На кожным яе пялёстку напісана загадка. Мы павінны адгадаць яе і ў слове-адгадцы вызначыць род і лік.
Вучань адрывае пялёстак і чытае загадку класу. Другія вучні адказваюць і вызначаюць род.
7. Гульня “Маўчанка”
Я буду паказваць вам прадметныя малюнкі, а вы будзеце вызначаць іх род і лік.
Дрэва, ліса, грыб, мяч, ваўчок, цыпляня, дзяўчынкі, самакат, сарока, кветкі.
Весяліцца вы ўмееце, а зараз паглядзім, як вы ўмееце працаваць. Вяртаемся на плошчу правіл і адказваем на пытанне.Што мы ведаем пра нашу Радзіму? Назавіце! Як вызначыць род назоўніка? І зараз мы з вамі на вуліцы "Дружная". Чаму яна так называецца? А таму, што вы зараз і пакажаце, якія вы дружныя. Працуем ў парах.
8.Работа ў парах
Заданне: Кожная пара павінна з палосак слоў скласці прыказку, запісаць яе ў сшытак, знайсці назоўнік і вызначыць род.Зразумела? Працуем!
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.
Адна пчала мёду не наносіць.
Якая прыказка падыходзіць да нашага задання, якое выконваем цяпер. Калі мы так гавырым? Як вы разумееце другую прыказку? А для вас Радзіма – гэта што?
9.Слоỳнiкавая работа
Мы сёння з вамi вядзём размову пра Беларусь. А слова Беларусь - з’яỳляецца слоỳнiкавым.
- Прачытайце слова i падумайце, што ỳ гэтым слове не адпавядае законам арфаграфii?
Рэспублiка Беларусь
( не пад нацiскам пiшыцца лiтара Э; абодва словы
пiшуцца з вялiкай лiтары)
- Назавiце гукi
[б’,э, л, а, р, у, с΄ ]
- характаразуйце гук [ а ],[ с’]
- назавiце лiтары
- Што можна сказаць пра колькасць гукаў i лiтар?
( гукаў менш, чым лiтар, таму што ь гука не абазначае)
- Падбярыце словы падобныя па сэнсу да слова Беларусь
( Айчына, Бацькаўшчына, Радзiма)
- Як называюцца гэтыя словы?
( сiнонiмы)
- Запiшыце iх
- Якой часцiнай мовы з’яўляюцца гэтыя словы?
10.Фізкультхвілінка
Гучыць прыгожая беларуская музыка, а дзеці выконваюць розныя рухі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Будзем разам танцаваць-
Вось так, вось так, вось так.
І вакол сябе кружацца –
Вось так, вось так, вось так.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Нам разам весела скакаць –
Вось так, вось так, вось так.
Я думаю нам пара адправіцца на новую вуліцу. І як заўжды спынімся на плошчы правіл. Як вызначыць род і лік назоўніка? І вось мы на вуліцы "Творчая".
Скласці 3-4 сказы пра нашу Беларусь або пра вёску Кашэвічы.
Удапамогу словы (рэкі, азёры, лясы, птушкі, бусел, людзі, народ, гарады, вёскі).
3. Спісаць верш з доскі.
Я жыву на Беларусі,
Дзе азёры і лясы.
Тут у нас гняздзяцца гусі
І гамоняць верасы.
Знайдзіце назоўнікі і вызначце род назоўнікаў. (5 назоўнікаў)
А зараз мы адпраўляемся на новую вуліцу “Самастойная”
11.Самастойная работа. Тэст.
Якія з гэтых слоў – назоўнікі?
а) дзеці;
б) адпачынак;
в) дзіцячы;
г) адпачываюць.
2. Што абазначае назоўнік?
а) назву прадмета;
б) назву прыметы;
в) назву дзеяння.
3. На якое пытанне адказваюць назоўнікі, якія абазначаюць прадметы?
а) хто?
б) што?
4. Адзначце словы, у якіх трэба ўставіць літару Е.
а) марм_лад;
б) тел_фон;
в) в_сна.
5. Якія назоўнікі абазначаюць з’явы прыроды?
а) гром;
б) дождж;
в) вецер;
г) арол;
д) цукерка.
6. Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова?
Пуста і працяжна зашумеў стары лес.
а) дзеяслоў;
б) назоўнікам.
7.Якім членам сказа можа быць назоўнік?
а) дзейнікам;
б) выказнікам;
в) даданым членам сказа.
8. На якое пытанне адказвае выдзелены назоўнік?
Першыя промні сонца пранізалі вершаліны ёлак.
а) чым?
б) чаго?
в) што?
Я думаю наша падарожжа падышло к канцу. На ўсіх вуліцах мы пабывалі, але мы яшчэ не ўсё ведаем пра гэту часціну мовы. І вось на наступных уроках мы будзем далей вывучаць яе. І мы не раз пабываем у гэтым горадзе! А на заканчэнне жыхары гэтага горада жадаюць вам нешта сказаць. Вы павінны з літар скласці слова. Усё зразумела? Выконваем! Якое слова атрымалася? (Малайцы).
Выстаўленне адзнак вучням за ўрок.
12.Дамашняе заданне
- Практыкаванне № 77 с. 44
- Вам патрэбна скласцi апавяданне пра Беларусь.
- А хто жадае атрымаць лепшую адзнаку, вызначце, якiмi часцiнамi з’яýляюцца словы ý вашым тэксце?
13.Рэфлексія.
Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?
Якую ацэнку дасце сваёй працы?
Пра што яшчэ вы хацелі б даведацца?
Вы добра працавалі, былі актыўнымі. Малайцы! Дзякуй за працу!