План-канспект урока па беларускай мове па тэме "Якасныя, адносныя, прыналежныя прыметнікі" ў 6 класе

Уроки
План-канспект урока па беларускай мове па тэме "Якасныя, адносныя, прыналежныя прыметнікі" ў 6 класе
Рубанік Наталля Уладзіміраўна
Содержимое публикации

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – базавая школа”

Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці

Урок па беларускай мове ў 6 класе

Тэма “Якасны, адносныя, прыналежныя прыметнікі”

Распрацавала:

Рубанік Наталля Уладзіміраўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Волма

Урок:беларуская мова

Клас: 6

Тэма:“Якасны, адносныя, прыналежныя прыметнікі”

Мэта:

-cтварыць умовы для паглыблення ведаў вучняў аб прыметніках якасных, адносных і прыналежных;

-cпрыяць выпрацоўцы ўмення правільна вызначаць разрады прыметнікаў па значэнні;

-cадзейнічаць развіццю навыкаў перакладу, развіццю арфаграфічнай пільнасці, звязнага маўлення вучняў;

-прывіваць цікавасць да роднага слова.

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне: прэзентацыя, карткі, запісы на дошцы

Ход урока

I.Арганізацыйны момант

Настаўнік. Добры дзень, сядайце, калі ласка.

Калі ласка, дзякуй, добры дзень –

Ветлівыя словы чую ад людзей.

Я таксама буду імі даражыць,

3 ветлівымі словамі лёгка жыць.

Для пачатку ўрока настаўнік выкарыстоўвае метад “Вітанне”.

Я вітаю тых, хто сёння з задавальненнем ішоў у школу;

хто трывожыўся з розных прычын;

тых, у каго добры настрой;

тых, хто любіць вучыцца;

хто хоча атрымаць на ўроку добрую адзнаку;

тых, хто ведае, што такое марфалогія;

тых, хто ведае, што такое прыметнік і можа зараз сказаць.

II.Актуалізацыя ведаў

Работа па вывучэнні прыметніка працягваецца.

З тэксту выпісаць прыметнікі ў пачатковай форме.

Залатымі іскрамі ў памяці застанецца не пахмурны, а сонечны дзень, расчыненыя ў двор варты і цэлы абоз доўгіх вазоў. Мы будзем ставіць новую хату! Хаця мне і старая падабаецца. У ёй два невялікія акенцы, закураная столь, дзіравая, але чыстая падлога.

III. Тлумачэнне новай тэмы

Праца з правілам, складанне схемы “Разрады прыметнікаў”.

Спішыце сказы. Устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце прыметнікі. Вызначце іх разрад.

1. Недалёка ад лес.. стаяла л..снікова хата.

2. Сына моцна кранула ма..чына дабрыня.

3. Незвычайнай радасцю св..ціліся дзедавы вочы.

4. Вечарам сабралася моладзь у Аленчынай ха..е.

IV. Замацаванне в.ум.н.

Утварыце прыметнікі ад залежных назоўнікаў у складзе словазлучэнняў. Вызначце разрад прыметнікаў і вылучыце іх суфіксы.

Праца вучняў, сад школы, прамяні сонца, бераг мора, тканіны з шэрсці, дом з цэглы, лісты клёна, кнігі для дзяцей, сок з вішань, сшытак брата, бераг ракі, хустка бабулі, спеў салаўя, паліто бацькі.

Удужках абазначце разрады прыметнікаў. 3 адным словазлучэннем складзіце сказ, зрабіце яго разбор па членах сказа.

Новы ( ) стол, Пецеў ( ) характар, цагляны ( ) дом, бабуліны ( ) акуляры, народная ( ) песня, зялёны ( ) бор, шаўковая ( ) трава, дапытлівы ( ) хлопчык, салаўіны ( ) спеў, добры ( ) чалавек, халодны ( ) дзень, дзядулеў ( ) касцюм, цікавая ( ) кніга, суседаў ( ) дом.

4. Замацаванне новых в.у.н.

Знайдзіце “чацвёртае лішняе”. Абгрунтуйце свой адказ.

а)зялёны, вясёлы, летні, халодны;

б)малы, снежны, вясковы, драўляны;

в)злосны, братоў, Пецеў, Аленчын.

Конкурс “Разрад прыметніка”.

- Як ужо зазначылі, прыметнікі бываюць якасныя, адносныя, прыналежныя. На дошцы запісаны словазлучэнні, выпісаць толькі свае.
- 1-ы – адносныя 2-і – прыналежныя 3 -і - якасныя
Салодкі мёд, ластаўчына гняздо, залаты пярсцёнак, гарачы дзень, вузкі калідор, жоўты лісток, сястрына хата, летні дзень, нарачанскі край, пясчаная дарога (калі правільна , камандзе 2 балы).

Кожнай групе з прапанаваных слоў выбраць і выпісаць “свае”:

1-я гр.- колер,матэрыял

2-я гр.- памер,узрост

3-я гр.-смак,прыналежнасць

(вучні працуюць з карткамі)

Стары, сіні, жалезны, велізарны ,цётчын, срэбраны, ільняны, юны, салодкі, цьмяны, шырокі, малады, воўчы ,алавяны, круглы, гаркаваты, кароткі, дзядулеў, салёны.

Выканаць тэст

Вызначце, якая фармулёўка правільная

а) Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету слова.

б) Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета.

в) Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прыметы.

Вызначце, якія сцвярджэнні правільныя

а) Прыметнік адказвае на пытанні які? чый?

б) Прыметнікі ў сказе паясняюць дзеясловы і адказваюць на пытанні дзе? куды?

чаму?

в) Прыметнікі ў сказе дапасуюцца да назоўнікаў.

У якім ліку прыметнік змяняецца па родах, ліках. Склонах.

а) у адзіночным;

б) у множным

в) у адзіночным і ў множным

Якім членам сказа можа быць прыметнік?

а) толькі азначэннем;

б) дапаўненнем;

в) азначэннем і выказнікам

Якія словы з’яўляюцца прыметнікамі

а)бель

б)бяліць

в)белы

6. Пазначце пункт, у якім пералічаны прыналежныя прыметнікі:

а)вясёлы, шчаслівы, прыгожы

б)гарадскі, зімні, снежны

в)Танін, Віцеў, ластаўчын

Развіццёвы канон”

Маленькі

я

Драўляны

а

Вавёрчын

?

Белы

?

Лоўкі

5

Разумны

7

Жоўты

м

Зялёнае

н

Чырвоная

?

Дамашняе заданне1.

1. П.44. пр.273

2. Скласці апісанне аднакласніка, выкарыстоўваючы прыметнікі

IV. Падвядзення вынікаў урока. Рэфлексія

• Што замацавалі па прыметніку?

• Самае цікавае заданне...

• Самае складанае заданне...

• Сёння на ўроку я...

Комментировать
Свидетельство участника экспертной комиссии
Оставляйте комментарии к работам коллег и получите документ бесплатно!
Подробнее
Также Вас может заинтересовать
Иностранный язык
Разное по иностранному языку для 2 класса «Сценарий внеклассного мероприятия. Сказка "The Turnip"»
Иностранный язык
Факультативы по иностранному языку для 10 класса «Ганза - древний "общий рынок" Европы.»
Иностранный язык
Разное по иностранному языку для «Презентация на тему "Спорт"»
Иностранный язык
Разное по иностранному языку для 3 класса «My favourite pet»
Комментарии
Добавить
публикацию
После добавления публикации на сайт, в личном кабинете вы сможете скачать бесплатно свидетельство и справку о публикации в СМИ.
Cвидетельство о публикации сразу
Получите свидетельство бесплатно сразу после добавления публикации.
Подробнее
Свидетельство за распространение педагогического опыта
Опубликует не менее 15 материалов и скачайте бесплатно.
Подробнее
Рецензия на методическую разработку
Опубликуйте материал и скачайте рецензию бесплатно.
Подробнее
Свидетельство участника экспертной комиссии
Стать экспертом и скачать свидетельство бесплатно.
Подробнее
Помощь