6 КЛАС
ТЭМА:СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКАЎ.
МЭТА:
садзейнічаць асэнсаванню вучнямі формаў змянення назоўнікаў;
узнавіць і пашырыць іх веды пра зменныя марфалагічныя прыметы ліку і склону назоўнікаў; пазнаёміць з групамі назоўнікаў, якія маюць форму толькі адзіночнага або толькі множнага ліку, узбагачаць слоўнік вучняў новымі семантычнымі групамі слоў;
выпрацоўваць уменне вызначаць скланенне і склон назоўнікаў, адрозніваць назоўнікі, якія маюць форму толькі аднаго з лікаў;
правільна ўжываць такія назоўнікі ў маўленні;
выхоўваць пачуццё павагі да роднай мовы;
разаіваць вусную і пісьмовую мову вучняў.
ХОД УРОКА
АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ:
ПАЎТАРЭННЕ:
Заданне 1 а. Складанне кластара па тэме “Назоўнік”(адзін чалавек за дошкай – высокі ўзровень, можна прапанаваць на картцы вучням па жаданню).
Абазначае прадмет
Пытанні хто? што?
У сказе з’яўляецца…
Адуш. і неадуш.
Змяняюцца па склонах
Назоўнік
Агульныя і ўласныя
Адносяцца да 1, 2, 3 скл.
Змяняюцца па ліках
Адносяцца да м., ж., н.р.
Канкрэтныя і абстарктныя
Заданне 1 б. Расклад сотаў па тэме “Назоўнік” (два чалавекі ў пары на апошняй парце).
Назоўнік; абазначае прадмет; адказвае на пытанні хто, што; змяняецца па; ліках; склонах; у сказе з’яўляецца; дзейнікам; выказнікам; азначэннем; дапаўненнем; акалічнасцю.
Заданне 1 в. Размяркуйце на слых назоўнікі па слупках. 1 – назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адз.л., 2 – назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў мн.л. (2 чалавекі працуюць на дошцы).
Срэбра, вароты, прастата, суткі, шчырасць, акуляры, прыгажосць, дровы, дрожджы, шахматы, гіпс, волава, малако, бензін, касьба, суткі, бляск, санкі, лыжы.
Толькі адз.л. | Толькі мн.л. |
Срэбра, прастата, шчырасць, прыгажосць, гіпс, волава, малако, бензін, касьба, бляск. | Вароты, суткі, акуляры, дровы, дрожджы, шахматы, суткі, санкі, лыжы. |
РАБОТА ПА ТЭМЕ:
Агучванне кластара.
Сёння мы з вамі больш падрабязна спынімся на скланеннях назоўніка.
ПАСТАНОЎКА МЭТЫ ЎРОКА:
Пазнаёміцца з паняццямі склан і скланенне
Вучыцца змяняць назоўнікі па склонах
Вучыцца вызначаць скланенні назоўніка
Вучыцца атыманыя веды выкарыстоўваць на практыцы
Што ж такое скланенне?
Пазнаёмцеся з правіламі на с. 92.
Сланенне – гэта змяненне слова па склонах.
Успомнім склоны:
Склоны Н. хто? што? ! М. скл.: Р. каго? чаго? на дварэ (на вуліцы); Д. каму? чаму? на двары (каля дома) В. каго? што? Т. кім? чым? М. аб кім? аб чым? – ускосныя склоны |
Усе склоны, акрамя назоўнага, называюцца ўскоснымі
ЗАМАЦАВАННЕ:
Заданне 2. Практыкаванне 191. Спішыце тэкст, ужываючы назоўнікі ў патрэбнай форме. Абазначце склон гэтых назоўнікаў.
Выпісаць словазлучэнні з практыкавання.
Пра (чалавек) з дрэннай памяццю кажуць: “Галава як рэшата.” Рэшата – гэта не жывая істота, а то і пакрыўдзіцца б магло.
Складаецца рэшата з (абадок) і сеткавага (дно). Абадок рабілі звычайна з ліпавай ці вязавай (кара). (Сетка) плялі з лубянога (валакно) або конскага воласу. Праз дробную (сетка) прасейвалі (мука) – на хлеб, на аладкі. Дарэчы і загадкі: “Новая пасудзіна, а ўся ў дзірках”, “Пад ліпавым (куст) мяцеліца мяце”.
Сіта і ў нашы дні бывае белым ад (мука). Праўда, цяпер яго выгінаюць не з кары, а робяць з (фанера), дно – з металічнай (сетка).
Кажуць пра чалавека (Р), складаецца з абадка (Р), складаецца з дна (Р), рабілі з кары (Р), плялі сетку (В), пляді з валакна (Р), прасейвалі праз сетку (В), мяце пад кустом (Т), белым ад мукі (Р), робяць з фанеры (Р), робяць з сеткі (Р).
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА: – праводзіцца адным з вучняў
Той, хто лічыць сябе патрыётам – падыміся.
Той, хто ўдзячны зямлі Беларусі – пакланіся.
Той, хто лічыць сябе шчаслівым – усміхніся.
Хто да добрых ведаў імкнецца – пацягніся.
Хто сябру жадае дабра – прывітайся.
І хутчэй да кнігі за парту вяртайся.
Тлумачэнне слова патрыёт:
Патрыёт – той, хто любіць сваю Айчыну, адданы свайму народу.
Да якога скланення адносіцца слова патрыёт.
Якія словы ў вас асацыіруюцца з гэтым словам – Бацькаўшчына, Радзіма, Айчына, родная старонка, родная мова…
РАБОТА ПА ТЭМЕ:
Мы з вамі высветлілі з правіла падручніка, што амаль ўсе назоўнікі адносяцца да аднаго з трох скланенняў
Скланенне назоўнікаў | ||
1 скланенне ж.р. -а, -я школа | 2 скланенне м.р. н.р. нулявы -а, -о, канчатак -е, -ё стол неба | 3 скланенне ж.р. нулявы канчатак радасць |
Якія назоўнікі адносяцца да 1-а скланення?
Запішыце два прыклады.
Якія назоўнікі адносяцца да 2-а скланення?
Запішыце два прыклады.
Якія яшчэ назоўнікі адносяцца да 2-а скланення?
Запішыце гэтыя словы – семя, бярэмя, цемя, вымя, полымя.
Якія назоўнікі адносяцца да 3-а скланення?
Запішыце два прыклады.
ЗАМАЦАВАННЕ:
Заданне 3. Па ланцужку. Вызначце скланенні назоўнікаў.
Проза, жыццё, трактар, сена, дзень, дзед, дошка, кантора, самазвал, радасць, дарога, мыш, дождж, гарачыня, справа, сэрца, вільгаць, трывога, чалавек, возера, дапамога,нажніцы.
Ці можам мы вызначыць скланенне слова нажніцы?
РАБОТА ПА ТЭМЕ:
Некаторыя назоўнікі не адносяцца ні да аднаго з тыпаў скланення:
Рознаскланяльныя назоўнікі: бацька, імя, жарабя.
Нескланяльныя назоўнікі: кафэ, адажыа, метро.
Назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме мн.л.: нажніцы, сані, акуляры.
ЗАМАЦАВАННЕ:
н/кЗаданне 4. Падкрэсліце назоўнікі, якія не адносяцца ні да аднаго з тыпаў скланення – праверка на слайдзе. Растлумачце выбар.
Жамчужына, айсберг, часопіс,рандэву,кенгуру,тата, машына, маці, сцяна, дрожджы, Тбілісі, Бацькаўшчына, полымя, дзіця, возера, вільгаць, Альпы, дабрыня, дождж, вядро, стараста, любоў, мова, веды.
На дошцы – праверка
рандэву,кенгуру,тата,маці,дрожджы, Тбілісі, дзіця,Альпы,стараста,веды.
На дошцы
ПАДКАЗКА СКЛАНЕННІ
Н.с. хто? што? (ёсць)
Р.с.каго? чаго?(няма)
Д.с.каму? чаму?(даць)
В.с.каго? што?(бачу)
Т.с.кім? чым?(ганаруся)
М.с.аб кім? аб чым?(думаю аб)
Рабочы сшытакЗаданне 5.С. 51 № 28. Размяркуйце назоўнікі па скланеннях у тры слупкі.
Вярба, пень, жыццё, рысь, таполя, чытанне, пальма, звон, даль, лаза, латунь, клуб, здарэнне, воўк, дупло, шчырасць.
Заданне 5 а. Два вучні апранаюць дрэвы з лісточкамі-прыкладамі назоўнікаў 1, 2, 3 скланення, рознаскланяльнымі і нескланяльнымі. Адзін вучань на дошцы вешае шарыкі на ёлку з аналагічным заданнем.
3
зорка
песня
1
2
Заданне 5 б. Практыкаванне 194. Прачытайце верш. Сфармулюйце яго асноўную думку.
Знайдзіце ў вершы назоўнікі, вызначце іх склон. Выпішыце назоўнікі ў пачатковай форме, у дужках абазначце скланенне.
Слайд 14
Працаваць будзем па наступным узоры: прыгажосцю (Т.с.) – прыгажосць (3)
Беларус
Белы ручнік мой, белы абрус,
Сам я няцёмны душою.
Хто ў белым свеце я? я – беларус!
Будзьце знаёмы са мною.
Дружбу цаню і гатовы дружыць
Я ці не з цэлым сусветам.
Свету адкрыты, хачу вольна жыць,
Добрым служыць запаветам.
РЭФЛЕКСІЯ. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ:
Слайд 14
§ 31. Практыкаванне 196, дадатковае заданне РС с. 52 № 29



