В. Вольски "Паводка"

Конспект занятия
В разработке представлен конспект урока белорусского литературного чтения во 2 классе
Екатерина Андреевна Пилимон
Содержимое публикации

Тып урока: тлумачэнне новага матэрыялу.

Тэма: “Выратаванне звяроў. В.Вольскі “Паводка”. Вуснае выказванне “Дапаможам птушкам” па малюнку”.

Мэты:

1.пазнаёміць вучняў з апавяданнем “Паводка” В.Вольскага;

2. фарміраваць навык выразнага чытання;

3. узбагачаць слоўнікавы запас вучняў новымі словамі і выразамі;

4. развіваць памяць, вусную мову вучняў;

5. выхоўваць любоў да прыроды, цікаўнасць і назіральнасць.

Абсталяванне: Вольскі А.В., Гімпель І.А. Літаратурнае чытанне, 2 клас. Падручнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. 2012 г., малюнкі ранняй вясны, паводкі, зімуючых птушак (сініцы, вераб,я), дзяцей, якія будуюць шпакоўні або кармушкі.

Ход урока:

Этапы

Змест

1. Арганізацыйны момант

- За парты зноў паклікаў нас

Званок – жаўрук вясёлы.

Дзень добры, родны светлы клас!

Дзень добры, маці-школа!

2. Праверка хатняга задання

- Адкажыце, калі ласка, з якім творам вы пазнаеміліся на мінулым уроку? (“Вясна ідзе”)

- Хто яго аўтар? (Валерый Кастручын)

- Вам трэба было навучыцца выразна чытаць. Давайце зараз пачнем чытаць ланцужком.

(пасля настаўнік робіць заўвагі, выдзяляе лепшых чытальнікаў)

3. Паведамленне тэмы і пастаноўка вучэбных задач

- Дзеці, сення мы з вамі пазнаемімся з творчасцю Віталя Вольскага і з яго апавяданнем “Паводка”. А яшчэ мы навучымся выразна яго чытаць.

4. Падрыхтоўка да першаснага ўспрымання

- Сення, дзеці, мы з вамі працягнем знаеміцца з творамі раздзелу “Вясна, вясна жаданая!..” Як вы бачыце, пра гэту пару года можна гаварыць доўга і шмат, бо шматлікія паэты і пісьменнікі ўсхвалялі яе ў сваіх творах. А як вы лічыце, чаму? (адказы)

- Вясной прырода быццам бы нараджаецца зноў, прачынаецца ад доўгага зімовага сну. Звярніце увагу на дошку і паспрабуйце назваць прыкметы вясны, што вясной адбываецца такога, чаго не ўбачыш зімой?

- Як звяры сустракаюць вясну? Змяняецца нешта ў іх жыцці?

Абмеркаванне.

- Добра. Сення мы з вамі працягваем знаеміцца з творамі аб вясне. Але, перш чым мы пачнем чытаць, звернем сваю увагу на малюнак, размешчаны ў падручніку. Ці можна па малюнку вызначыць, аб чым пойдзе размова ў тэксце? Чаму? (адказы)

- Каб даведацца дакладней, аб чым будзе апавяданне, паслухайце і адгадайце загадку:

Растае ўжо белы снег,

Ну, мядзведзь, не пазяхай!

Бо вада ўжо з поўных рэк

Ільецца цераз край.

Можа затапіць бярлогу,

Нашу весачку, дарогу.

- Што гэта? (адказы)

- Так, гэта паводка. Вельмі часта жывелы пакутуюць ад паводак, якія руйнуюць іх жылле, і яны вымушаны шукаць які-небудзь астраўкі, каб схавацца.

- Каб вам поўнасцю быў зразумелы тэкст, давайце перад чытаннем растлумачым незразумелыя словы:

Паводка – паводок (рус.)

Раўчук – невялікая канаўка

Ратавацца – спасаться (рус.)

Грамадка – вялікая колькасць

Паўскакваюць – вскочат (рус.)

5. Першаснае ўспрыманне і праверка першаснага ўспрымання

- А зараз пачнем знаемства з творам. Слухайце ўважліва (настаўнік выразна чытае)

- Вось вы праслухалі апавяданне. Ці спадабалася ено вам? Чаму? (адказы)

- Якія пачуцці выклікала ў вас гэтае апавяданне? Чаму? (хваляванне, непакой)

- Якія карціны вы ўяўлялі сабе?

- Як паступілі б вы ў такой сітуацыі? (адказы)

6. Фізкультхвілінка

- Давайце крыху адпачнем. Устаньце, выйдзіце з-за парт:

Раз, два, тры, чатыры -

Зайчык вушы натапырыў.

Iдзе з лесу воўк, воўк,

I зубамi - шчоўк, шчоўк.

Мы схавалiся ў кусты:

Зайка, я, i ты, i ты.

Ты ж ваўчына, пачакай,

Як схаваемся - шукай!

- Сядайце. Працягнем наш урок.

7. Падрыхтоўка да паўторнага чытання

- А зараз, дзеці, каб навучыцца чытаць выразна і без памылак, давайце зробім моўную размінку.

- Мы з вамі чыталі тэкст пра жывел. Давайце цяпер вывучым скорагаворку пра пацешнага бабра. Звярніце ўвагу на дошку:

Гаспадарлівыбабёр

Па рацэ вярбіну пёр.

І бабрыха не драмала

Побач з ім плыла-нырала.

Работа над скорагаворкай:

- Пра каго гаворка? Чытаем скорагаворку і з большай сілай голасу выдзяляем гэтае слова.

- Што ен пер па рацэ?(тое ж самае)

- Што рабіла бабрыха? (тое ж самае)

- Якім чынам плыла-нырала бабрыха? (тое ж самае)

- А зараз паспрабуйце, не гледзячы на дошку, у хуткім тэмпе прагаварыць нашу скорагаворку.

8. Паўторнае чытанне і аналіз

- Добра, цяпер усе падрыхтаваны да чытання. Прапаную чытаць па ланцужку па абзацах.

Чытанне дзяцей.

- Малайцы! Добра прачыталі. А зараз давайце абмяркуем прачытанае:

- Дзе адбываецца дзеянне?

- Што адбылося з рэкамі? Зачытайце.

- Чаму зайцы апынуліся на астраўку?

- Падумайце, чаму ліса не звяртала аніякай увагі на зайцоў?

- За каго вы непакоіліся больш за ўсе? Чаму?

- Чаму звяркоў на астраўку можна пабраць, нават, рукамі?

- Як чалавек выратаваў звяркоў?

- Як вы лічыце, як чалавек адносіцца да тых, хто апынуўся ў бядзе?

9. Заключная гутарка

- На сенняшнім уроку мы працягнулі знаемства з творамі пра вясну. Як вы лічыце, што хацеў аўтар сказаць сваім чытачам? (што жывелам трэба дапамагаць)

- Так, на самой справе, жывелы амаль увесь час маюць патрэбу ў дапамогі і падтрымцы чалавека. Як вы лічыце, што ен можа зрабіць, каб дапамагчы? (адказы)

- Але чалавек не так часта сустракаецца з дзікімі жывеламі, а вось птушак мы чуем кожны дзень. І яны таксама маюць патрэбу ў падтрымцы. Звярніце ўвагу на дошку. Якіх птушак мы бачым? Што робяць дзеці?

- А зараз, гледзячы на малюнак, паспрабуйце выказаць свае думкі па тэме: “Дапаможам птушкам”. Раскажыце, што чалавек можа зрабіць, каб падтрымаць іх.

Выказванні дзяцей.

10. Творчая праца

- Добра! Мы з вамі прачыталі тэкст. Давайце цяпер падзелім яго на часткі, згодна з планам, размешчаным на старонцы 80 падручніка.

- Чытаем першы пункт. Якая частка тэкста адпавядае такой назве?

- Другі пункт. Якая частка тэкста адпавядае гэтай назве?

- Трэці пункт. Якая частка тэкста засталася?

- А зараз паспрабуем пераказаць тэкст сваімі словамі, прытрымліваючыся дадзенага плана.

11. Вынікі ўрока

- Дзеці, скажыце калі ласка, ці ведаеце вы, пра каго гавораць “Браты нашы меншыя”?

- Так, пра жывел. А чаму іх называюць менавіта так? Падумайце.

Разважанні дзяцей

12. Д/З

- Вашым хатнім заданнем будзе выразнае чытанне апавядання і падрабязны пераказ, выкарыстоўваючы словы і выразы з тэксту.

- Усем дзякуй! Да пабачэння!

Комментировать
Свидетельство участника экспертной комиссии
Оставляйте комментарии к работам коллег и получите документ бесплатно!
Подробнее
Также Вас может заинтересовать
Литературное чтение
Планирование по литературному чтению для дошкольников «Жанры Донского Казачьего фольклора»
Литературное чтение
Разное по литературному чтению для 1 класса «В.И.Даль. Жизнь и творчество»
Литературное чтение
Разное по литературному чтению для «Доклад»
Литературное чтение
Конспект занятия по литературному чтению для дошкольников «Конспект НОД по ОО "Социализация"»
Литературное чтение
Комментарии
Добавить
публикацию
После добавления публикации на сайт, в личном кабинете вы сможете скачать бесплатно свидетельство и справку о публикации в СМИ.
Cвидетельство о публикации сразу
Получите свидетельство бесплатно сразу после добавления публикации.
Подробнее
Свидетельство за распространение педагогического опыта
Опубликует не менее 15 материалов и скачайте бесплатно.
Подробнее
Рецензия на методическую разработку
Опубликуйте материал и скачайте рецензию бесплатно.
Подробнее
Свидетельство участника экспертной комиссии
Стать экспертом и скачать свидетельство бесплатно.
Подробнее
Помощь