План-канспект урока па тэме "Урок-залік па тэме "Дзеяслоў" у 7 класе

Уроки
канспект урока з выкарыстаннем тэхналогии крытычнага мыслення
Рубанік Наталля Уладзіміраўна
Содержимое публикации

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – базавая школа”

Урок-залік па тэме “Дзеяслоў” у 7 класе

Тэхналогія “ Развіццё крытычнага мыслення

Рубанік Н.У., настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Аг.Волма, 2021

Тэма: Урок-залік па тэме “Дзеяслоў” у 7 класе.

Мэта: стварыць умовы для падагульнення і сістэматызацыі ведаў вучняў па асноўных пытаннях тэмы; садзейнічаць развіццю псіхічных механізмаў (памяці, увагі, уяўлення, успрымання і інш.), а таксама ўмення крытычна аналізаваць інфармацыю, здольнасць яе сістэматызаваць, ацэньваць і прымяняць на практыцы.

Задачы :удасканальваць уменне даваць марфалагічную і словаўтваральную характарыстыку дзеяслова, выкарыстоўваць яго стылістычныя і выяўленчыя магчымасці ва ўласным маўленні; актуалізаваць навыкі правапісу дзеясловаў; выхоўваць адказнасць за вынікі працы, самастойнасць, узаемадапамогу.

Тэхналогія: развіццё крытычнага мыслення.

Абсталяванне: Валочка, Г.М. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 7-га кл. устаноў агульнй сяр. адукацыі з белар. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У.Зелянко, С.А. Язерская. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020; прэзентацыя, карткі – заданні, перфакарты, запісы на дошцы, тэставыя заданні, верш М.Сурначова “У стоптаным жыце”, картка для фізкультхвілінкі.

Ход урока

1. Стадыя выкліку .

1. Арганізацыйны пачатак урока.

Псіхолага-педагагічная падрыхтоўка да ўрока.

2. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

На працягу многіх урокаў мы вывучалі тэму “Дзеяслоў”. Паўтаралі тое , што ведалі аб гэтай часціне мовы, набывалі новыя веды, прымянялі іх на практыцы. Крок за крокам, паступова мы наблізіліся да сённяшняга ўрока, тэма якога гучыць так “Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Дзеяслоў”.

2. Складанне кластэра .

Давайце вылучым сэнсавыя блокі, з якіх складаецца тэма, аформім іх у пэўным парадку ў выглядзе гронкі. Кластэр “Гронкі” – гэта графічны прыём сістэматызацыі матэрыялу.

Малюем мадэль Сонечнай сістэмы: зоркі, планеты, іх спадарожнікі. Зорка ў цэнтры – гэта наша тэма (“Дзеяслоў”), вакол яе планеты – буйныя сэнсавыя адзінкі. Калі ласка, назавіце іх.

У кожнай планеты могуць быць свае спадарожнікі. Ці ёсць яны ў нашых планет?

спражэнне

час

Агульнае Марфалагічныя лік

значэнне прыметы

лад род

трыванне асоба

Дзеяслоў

Сінтаксічная Правапіс

роля не(ня),ні

2. Асэнсаванне зместу вывучанага матэрыялу.

Першы этап

Размінка “Лічбавы дыктант“.

А цяпер пяройдзем да асэнсавання зместу вывучанага матэрыялу. Пачнем з лічбавага дыктанта. Ад вас патрабуецца не фармулёўка адказу на тое ці іншае пытанне, а ўменне правільна адрэагаваць на сцвярджэнне настаўнік . Калі вы лічыце сцвярджэнне правільны , то ставіце ў сшытку “1” , калі не - то”0”.

1. Я сцвярджаю, што дзеяслоў змяняецца па часах і ліках, а ў цяпер. і буд .часе – па асобах, у прошлым – па родах.

2. Я лічу, што пачатковай формай дзеяслова з’яўляецца форма муж. роду адзін. ліку .

3. Безасабовыя дзеясловы абазначаюць дзеянні, якія адбываюцца самі па сабе, без дзеючай асобы.

4. Я сцвярджаю, што зваротныя дзеясловы ўтвараюцца пры дапамозе постфіксаў ся, цца.

5. Умоўны лад дзеясловаў мае формы асобы, ліку, роду.

6. Дзеясловы ўтвараюцца прыставачным, суфіксальным спосабамі, спосабам складання.

7. Я лічу, што дзеясловы 1 спражэння ў 3 асобе мн. ліку маюць канчатак аць (яць).

Правільны запіс 1011001

(Узаемаправерка)

Хто адказаў правільна?

Якія памылкі былі дапушчаны?

Другі этап.Развіццё псіхічных механізмаў, якія ляжаць у аснове творчых здольнасцей.

1. Заданне на развіццё зрокавай і слыхавай памяці.

Трэніроўка памяці не замяняе навучання, а садзейнічае яго эфектыўнасці. Зараз я адкрыю запіс на дошцы, вы прачытаеце яго двойчы , а пасля паспрабуем адказаць на пытанні , якія будуць мець непасрэдныя адносіны да яго. Праз узнаўленне слоў мы будзем даваць марфалагічныя характарыстыкі дзеяслову.

(Вучні чытаюць , пасля запіс закрываецца)

Непакоіць, пішы, купаюся, плач, бегчы, цямнее, буду вучыць.

1) назавіце зваротны дзеяслоў (купаюся),

2) назавіце дзеяслоў у форме будучага часу (буду вучыць),

3) сярод дзеясловаў быў назоўнік (плач),

4) назавіце слова на правапіс не з дзеясловамі (непакоіць),

5) назавіце рознаспрагальны дзеяслоў (бегчы),

6) назавіце дзеяслоў у форме загаднага ладу (пішы),

7) назавіце безасабовы дзеяслоў (цямнее).

2. Заданне на развіццё ўяўлення і мыслення.

У народзе здаўна назіральнасць, кемлівасць, дасціпнасць ацэньваліся высока. Паспрабуйце адгадаць загадкі :

1. Ляціць без крыл, бяжыць без ног, плыве без ветразя. (воблака)

2. Два браты ў ваду глядзяцца, а разам не сыходзяцца. (берагі)

3. Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць. (гром)

4. Ляціць, а не птушка, вые, а не звярушка. (вецер)

5. Хоць побач ідзе, а рукамі не возьмеш. (цень)

6. Хто расказвае моўчкі? (кніга)

7. Тоўсты тонкага паб’е, тонкі што-небудзь прыб’е. (малаток, цвік)

8. Паўзе чарапаха – сталёвая рубаха. (танк)

Работа ў групе-выпісаць дзеясловы, зрабіць аднаго дзеяслова марфалагічны разбор – з загадак (кожнай групе даецца свая картка).

3. Пазнавальнае заданне “Упрыгожваем слова“.

Сёння мы ўпрыгожваем слова “лета”. Кожнаму з вас трэба назваць па 1 дзеяслову да гэтага назоўніка.Але ён павінен быць 1 асобы, адз. ліку, незваротны.

(Вучню кідаецца мяч, ён называе дзеяслоў)

Трэці этап. Выкананне часткова пошукавых і творчых заданняў.

1. Заданне “Рэшата”.

Прадоўжым сістэматызаваць веды па дзеяслову. Сёння наш марфолага-арфаграфічны дыктант называецца “рэшата”. Ад вас патрабуецца правільна размеркаваць 1 - па трываннях, 2 - па спражэннях.

Праверыць, бачыць, даць, падаіць, сячы, змыць, вазіць, перастаць, скручваць.

Самаправерка ( на перфакартах)

У каго былі памылкі ?

Размеркаваць па трываннях

Закончанае Незакончанае

праверыць бачыць

падаіць даць

змыць жаць

перастаць сячы

скруціць вазіць

Размеркаваць па спражэнню

1 2

Праверыць бачыць

Даць падаіць

Жаць вазіць

Сячы скручваць

Мыць

Перастаць

2. Пазнавальнае заданне “Карэктар”.

(па варыянтах)

Выпраўце памылкі

Расплятает, пабойвалісь, носяць, нестукаюць, рассказваюць, падыйсці, выйсці, дадзіце, набралаб, кіньце.

Выпраўце памылкі

Глянце, прыйшло б, ядзіце, булькает, разысціся , гуляліб, патпрыгнуць,

нездаровіцца, разыгрываць.

(Самаправерка з самастойным ацэньваннем. Паказчыкі ацэнкі – на дошцы.)

Расплятае, пабойваліся, носяць, не стукаюць, расказваюць, падысці, выйсці, дасце, набрала б, кіньце.

Гляньце, прыйшло б, ясце, булькае, разысціся, гулялі б, падпрыгнуць, нездаровіцца, разыгрываць.

Фізкультхвілінка

Сённяшняяфізкультурна-лінгвістычная размінка прысвечана правапісу не з дзеясловамі.

Вучні ўстаюць. Калі не пішацца разам, яны разводзяць рукі, калі ж ужыты дзеяслоў са злітным напісаннем, то злучаюць іх.

Не ведаў, ненавідзець, дзе б ні быў, недамагаць, няволіць, не выкінуць, не шануе, куды ні пайду, нездаровіцца, недачуць.

Размінка для вачэй

Вачыма запісаць у сектары літары. в у

Што вы можаце сказаць пра гэта слова? ы ч

3.Пазнавальнае заданне “Чацвёртае лішняе“.

Уважліва азнаёмцеся з дзеясловамі, аб’яднанымі ў адзін рад, выкрасліце лішні; падумайце, чаму ён лішні.

(Выконваецца ў пары, кожнай пары – сваё заданне)

Выкрасліце лішняе

1) сядзіць, глядзець,бурчэць, думаць.

2) узнімалі, берагу, вазьму, выходжу,

3) несціся, стрыгчыся, дабіваць, вітацца,

4) намяло, надзеў, грукаў, заняў.

Выкрасліце лішняе

1)прынесла, развіў, адолела, прылегла,

2) здаў бы, узяў бы, вылечыў бы, прыбегла,

3) курылі, страляе, мыць, брые,

4) страчваюць, купляюць, грузяць, спяваюць.

Выкрасліце лішняе

1) дзівіцца, брыць, бачыцца, кідацца,

2) кінь, пі, лі, прынясе,

3) шые, брые, спім, малюе,

4) даглядзеў, накідае, дастаў, знялі,

4.Пазнавальнае заданне “Развіццёвы канон “.

Каб рашыць той ці іншы канон, вам трэба ўключыць здагадку, інтуіцыю, узнавіць набытыя веды і ў той жа час адысці ад шаблонаў, гэта кожны раз як бы міні – даследаванне, якое і нясе ў сабе развіццёвы эфект.

Купі

З

Пісаў бы

У

Гуляю

?

Думаў

М

Прыгала

Ж

Было

?

Буду капаць

Б

Сабіраю

?

Прачытаў

П

Нясі

?

Кідаў

5

Перадаў

7

Дадатковыя заданні

1. Альтэрнатыўны тэст – ланцужок правільных і памылковых сцвярджэнняў, з які трэба выбраць тыя, што адпавядаюць сапраўднасці.

Альтэрнатыўны тэст

1. Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае прымету і адказвае на пытанне што рабіць ?

2. У сказе дзеяслоў бывае выказнікам.

3. Дзеяслоў з “не” пішацца асобна.

4. Пачатковая форма дзеяслова – неазначальная форма.

5. Дзеясловы незакончанага трывання адказваюць на пытанне што зрабіць?

6. Дзеяслоў ісці адносіцца да рознаспрагальных.

7. Дзеясловы прошлага часу змяняюцца па родах.

8. Дзеяслоў мае тры лады: абвесны, умоўны, загадны.

9. Безасабовыя дзеясловы змяняюцца па асобах.

10. -Ся з’яўляецца постфіксам дзеяслова.

2. “Белыя плямы” – даецца ланцужок сцвярджэнняў, але некаторыя з іх з пропускамі – “белымі плямамі”. Неабходна іх дапісаць.

Белыя плямы”

1. Дзеясловы ўтвараюцца прыставачным, суфіксальным, ...................... ..спосабамі.

2. Дзеясловы ўмоўнага ладу змяняюцца па ліках і ........................................

3. Будучы час дзеясловаў бывае просты і .......................................

4. Да рознаспрагальных дзеясловаў адносяцца бегчы, ............................................

5. Дзеясловы 1 спражэння ў 3 асобе множнага ліку маюць канчатак ......................

6. Дзеясловы .........................................трывання адказваюць на пытанне што рабіць?

7.Ні з дзеясловамі пішацца .............................

8. Да ....................................адносяцца дзеясловы, якія паказваюць, хто ўтварае дзеянне.

9. Дзеясловы закончанага трывання не маюць формы ..................................часу.

10. Калі ў цяперашнім часе дзеяслоў канчаецца на -ую, то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс .....................

3 . Стадыя рэфлексіі.

-Якой тэме быў прысвечаны ўрок?

-Пры дапамозе якіх заданняў мы падагульнялі набытыя раней веды?

Якія заданні былі найбольш цікавыя?

-Пры выкананні якіх заданняў узніклі цяжкасці?

Якія пытанні трэба паўтарыць дома?

Якую адзнаку я сёння заслужыў ?

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Выстаўленне адзнак.

4. Дамашняе заданне.

Рознаўроўневае, па вершы М.Сурначова “У стоптаным жыце”

Ніколі не ехаць

Хлапцу маладому

Да блізкага гаю,

Да роднага дому.

Над ім асыпаюцца

Слуцкія краскі,

Абсмалены колас

Схіліўся да каскі.

Ляжыць ён, як віцязь,

У стоптаным жыце.

Маці спаткаеце –

Ёй не кажыце...

1.Выпісаць дзеясловы.

2. Вызначыць зваротнасць.

3. Запісаць дзеясловы ў неазначальнай форме.

4. Запісаць дзеясловы ў загадным і ўмоўным ладах.

5. Выказаць адносіны да прачытанага.

Комментировать
Свидетельство участника экспертной комиссии
Оставляйте комментарии к работам коллег и получите документ бесплатно!
Подробнее
Также Вас может заинтересовать
Иностранный язык
Уроки по иностранному языку для «TEACHING ENGLISH THROUGH LITERATURE»
Иностранный язык
Конспект занятия по иностранному языку для 5 класса «Технологическая карта урока на тему "Dress right"»
Иностранный язык
Иностранный язык
Иностранный язык
Разное по иностранному языку для «Present Continuous»
Комментарии
Добавить
публикацию
После добавления публикации на сайт, в личном кабинете вы сможете скачать бесплатно свидетельство и справку о публикации в СМИ.
Cвидетельство о публикации сразу
Получите свидетельство бесплатно сразу после добавления публикации.
Подробнее
Свидетельство за распространение педагогического опыта
Опубликует не менее 15 материалов и скачайте бесплатно.
Подробнее
Рецензия на методическую разработку
Опубликуйте материал и скачайте рецензию бесплатно.
Подробнее
Свидетельство участника экспертной комиссии
Стать экспертом и скачать свидетельство бесплатно.
Подробнее
Помощь