Віртуальнае падарожжа “Мне выпала шчасце тут нарадзiцца!"

Конспект занятия
В данной разработке представлены материалы для проведения внеклассного мероприятия по изучению малой родины - Слутчины.
Валетко Жанна Александровна
Содержимое публикации

Тэма:Мне выпала шчасце тут нарадзiцца…

Задачы:

пазнаёмiць вучняў з вершамi паэтаў-землякоў, узнавiць веды пра свае родныя мясцiны, успомнiць асноўныя гiстарычныя факты, данесцi цiкавыя звесткi пра сваю малую радзiму;

выхоўваць грамадскiя i патрыятычныя пачуццi, пашырыць кругагляд.

Абсталяванне: энцыклапедычныя матэрыялы, звесткi i гiстарычныя факты па тэме, вершы паэтаў-землякоў, музычнае суправаджэнне.

Форма правядзення: віртуальнае падарожжа “Спазнаем малую Радзіму”.

Ход мерапрыемства

Арганізацыйны момант

Вучні (хлопчык і дзяўчынка ў нацыянальным адзенні) сустракаюць гасцей. Гучыць беларуская народная музыка

- Добры дзень, дарагія сябры!

- Мы шчыра вітаем вас на нашым свяце.

Дарогое, роднае, адзінае,

Сэрцам тут заўсёды мы жывём.

Нездарма маленькаю радзімаю

Дом, дзе мы радзіліся, завём!

У.Карызна

Уступнае слова настаўніка:

У творчасці пісьменнікаў і паэтаў заўсёды ёсць творы, прысвечаныя Радзіме. Сёння мы пагаворым пра сваю маленькую радзіму, той куточак, які ёсць ў кожнага з нас, які жыве ў нашым сэрцы. Мы пазнаёмімся з вершамі паэтаў-землякоў, успомнім гісторыю сваіх родных мясцін, адзначым цікавыя звесткі пра сваю малую радзіму. Мы адправімся з вамі ў падарожжа, завітаем ў некаторыя куточкі нашай малой радзімы – Случчыны.

Гучыць верш пра Случчыну

Горад легенд

Плыве над Слуцкам тапаліны пух,
I смех дзяцей, і песні на радзінах.
Сафіі Слуцкай неўміручы дух,
Зачараваны клёкатам бусліным.
Горад, майго кахання горад,
Маіх трывог і спадзяванняў сны.
Продкаў, моваю гавораць
Тут вуліцы, і клёны, і дамы.

З легендаў старажытная зямля,
Дзе Случ блакітнавокая віецца.
Калі сюды вяртаешся здаля,
У хваляванні доўга б’ецца сэрца.

Сумленны і спагадлівы народ
Жыве адной рупліваю сям’ёю.
Чацвёрты кожны ў сорак першы год
Абпалены далёкаю вайною.

К. Цыбульскі

Старонка 1: «Буквар- першая кніга»

Слова бібліятэкару школы

З “Буквара” пачынаецца дарога ў свет ведаў. У гэтым годзе яму спаўняецца 400 год. Нам есць чым ганарыцца – першы у свеце “Буквар” прыдумалі нашы продкі24ліпеня 1618 года.Яго склалі манахі і настаўнікі Віленскага праваслаўнага манастыра. У “Буквары” змяшчаліся малітвы, рэлігіёзныя гімны, Божы завет. На сённяшні дзень у свеце захавалася толькі 2 экземпляры першага выдання буквара: адзін у Даніі, у Каралеўскай бібліятэцы, другі – у Велікабрытаніі.2 верасня ў г.Іванава Брэстскай вобласці адбуддзецца святкаванне Дня беларускага пісьменства і 400-годдзе першага беларускага “Буквара”. Мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

Гучыцьверш пра Слуцк

Случчына

Ёсць на зямлі такі куток,
З якім навек я злучаны,
Адкуль ступіў свой першы крок –
Мая радзіма – Случчына.

Не зводзіліся ўсе вякі
На Случчыне паэты.
Вянкі іх песень – рушнікі,
Сурвэты – іх санеты.

Увекавечыў Слуцак нас
Сваімі паясамі.
А пра цяперашні наш час
Вы ведаеце самі.

Пачуўшы ад старых людзей,
На ўласны смак праверыў –
Няма нічога саладзей
Славутай слуцкай бэры.

А тыя, хто памаладзей,
Перадаюць унукам –
Няма нічога саладзей,
Чым слаўны слуцкі цукар.

Сябры, паверце земляку:
За век свой некароткі
Я ўпэўніўся, што случаку
Увесь наш край салодкі.

Васіль Вітка

Старонка 2: “ Мой родны горад”

А) Сярод шматлікіх гарадоў і вёсак Мінскай вобласці сваё паэснае месца займае горад Слуцк. Якая яна, наша Случчына. Прапаную вам відэападарожжа, якое падрыхтавалі вучні 10 класа нашай школы.

Прагляд відэафільма “Родны Слуцк

Б) Віктарына “Знаўцы роднага краю”

Карткі з правільнымі адказамі хлопчык і дзяўчынка адкрываюць на стэндзе.

У якім годзе ўпершыню ўпамінаецца Слуцк? (1116 год)

Як называўся наш горад у старажытнасці?(Случэск)

 Назавіце геральдычны сімвал Слуцка, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімірам 27 жніўня 1652: «У блакітным полі сярэбраны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжай каронай манаграма R[adivil]D[ux.(Герб)

Аб чым ідзе гаворка ў вершы М. Багдановіча:

І тчэ забыўшыся рука замест пярсіцкага узору

Цвяток радзімы васілька.

(Слуцкі пояс, 1758 год)

 Хто заснаваў у Слуцку адзін з першых прафесійных тэатраў на Беларусі? (Слуцкі князь Геранім Фларыян Радзівіл, 1751 год)

Колькі гадоў існавала Слуцкае княства? (600 год: 1190 – 1791г.)

Як звалі княгіню, якая пасля гібелі мужа князя Сямёна Алелькавіча  ўзначаліла ў 1505 годзе абарону горада Слуцка ад нападаў войск крымскіх татараў на землі Вялікага княства Літоўскага?(Княгіня Анастасія Іванаўна Мсціслаўская-Алелькавіч. Яе мы ведаем як Анастасію Слуцкую, 1473 – 1524 – гады жыцця і дзейнасці)

Яна шмат займалася дабрачыннасцю (благотворительностью). У 1848 г. хросны ход з мошчамі гэтай святой выратаваў горад ад халеры. Просты праваслаўны люд стагоддзямі захоўвае паданні аб яе заступніцтве. Так, згодна з яе прароцтва ў Слуцку, на юрьеўскай вуліцы не здарылася ніводнага пажару. Калі былі адчыненыя нятленныя мошчы святой, то хросны ход з імі не раз ратаваў горад ад эпідэмій і іншых бедстваў. Настаўнікам Слуцкай Духоўнай семінарыі, іераманахам Маркіянам, у 18-тым стагоддзі, пра яе была складзена кніга. ( Сафія Юр’еўна Алелькавіч- Радзівіл Святая Сафія Слуцкая)

У склад якой вобласці ўваходзіць г.Слуцк? (Мінская вобласць)

Колькі год існуе ўжо наш горад? ( 902 гады)

Гісторыя Слуцка непарыўна звязана з гісторыяй беларускага народа на розных этапах яго развіцця. У розныя часы тут княжылі: унук вялікага князя Уладзіміра Манамаха – Уладзімір Мсціслававіч, Рурыкавічы, Алелькавічы, Радзівілы. Жыхары Случчыны беражна захоўваць традыцыі сваіх продкаў. Які ён – сучасны Слуцк? Прапаную падарожжа па Случчыне, якое правядзе для вас Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, старшыня Слуцкага райвыканкама.

Прагляд відэафільма “Падарожжа па Слуцку”

Заключнае слова

Заканчваецца наш урок, але падарожжа па сваёй малой радзіме –Случчыне- працягваецца. Мы запрашаемваспрыняць удзел у праекце “Віртуальная фотазамалёўка-“Мая родная вуліца”, прысвечаным Году малой радзімы.

Часопіс “Родная прырода” і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Міністэрствам адукацыі рэалізуе новы праект − рэспубліканскі конкурс ідэй “Прырода малой радзімы”.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца дарослыя і дзеці, вучні і іх настаўнікі − усе, хто любіць беларускую прыроду.

Гучыць вершпра Случчыну

Слуцкая крынічанька

Напеўнымі вятрамі
I песнямі сагрэта.
Тут славяцца вякамі
Музыкі і паэты.

Тут мурагі шаўковыя,
Тут салаўі прыручаны,
Таму цябе, вясновая,
Завуць пяшчотна – Случчына.

Прапахлі збажыною
I рукі, і аблокі.
Тут весняю парою
Пяе жаўрук высока.
Крынічка-неўгамонка
Ля явара бруіцца.
Случанская старонка
Світальнай зоркай сніцца.

К. Цыбульскі

- Шмат ёсць цікавых і прыгожых мясцін на свеце. Але самае лепшае – малая радзіма. Гэта наша Случчына. Я спадзяюся, што сёння кожны з нас з гордасцю можа сказаць: “Зямля бацькоў- мая зямля! І мне выпала шчасце тут нарадзіцца!”

Комментировать
Свидетельство участника экспертной комиссии
Оставляйте комментарии к работам коллег и получите документ бесплатно!
Подробнее
Также Вас может заинтересовать
География, краеведение
Оценка знаний по географии, краеведению для «Игра "По океанам и морям"»
География, краеведение
Разное по географии, краеведению для 4 класса «Герой Советского союза- Александр Матросов»
География, краеведение
Презентации по географии, краеведению для «Деревенька моя»
География, краеведение
Презентации по географии, краеведению для 5 класса «Проект по краеведения "Мой прадед - моя гордость"»
Комментарии
Добавить
публикацию
После добавления публикации на сайт, в личном кабинете вы сможете скачать бесплатно свидетельство и справку о публикации в СМИ.
Cвидетельство о публикации сразу
Получите свидетельство бесплатно сразу после добавления публикации.
Подробнее
Свидетельство за распространение педагогического опыта
Опубликует не менее 15 материалов и скачайте бесплатно.
Подробнее
Рецензия на методическую разработку
Опубликуйте материал и скачайте рецензию бесплатно.
Подробнее
Свидетельство участника экспертной комиссии
Стать экспертом и скачать свидетельство бесплатно.
Подробнее
Помощь