Замацаванне

Уроки
Замацаванне кампанентаў дзеянняў, складання і аднімання ў межах 100, рашэнее вывучаных відаў задач
Шишло Кристина Олеговна
Содержимое публикации

Замацаванне

(урок-казка)

Настаўнік:

Шышла Крысціна Алегаўна

Мэта:замацоўваць вывучаныя табліцы множання і дзялення;

практыкаваць у рашэнні задач вывучаных відаў;

развіваць навыкі вуснага і пісьмовага ліку;

выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі.

Ход урока

Арганізацыйны момант. Рэлаксацыя

Нам радасна, нам весела!

Смяемся мы з раніцы.

Але вось прыйшло імгненне,

Сур’ёзным быць пара.

Налева, направа павярнуліся

Адзін аднаму ўсміхнуліся

І ў працу акунуліся.

Дэвіз нашага ўрока:

Думаць – калектыўна!

Вырашаць – аператыўна!

Адказваць – доказна!

Змагацца – старанна!

Філосаў Саадзі “ Вучань, які вучыцца без жадання – гэта птушка без крылаў”

Ці любіце вы казкі? Сёння мы з вамі адправімся ў казку, дзе сустрэнемся і з Бабаю-Ягою і з Кашчэем Бяссмертным. Але баяцца нам няма чаго, таму што вы дружныя і добрыя, а ў казца заўсёды дапамагае дабро.

Паведамленне тэмы і мэты ўрока

На папярэдніх уроках вы вывучалі табліцу множання і дзялення. Сёння гэтыя веды вам спатрэбяцца, таму што ў казцы нас чакае многа выпрабаванняў.

Нам трэба будзе выканаць прыклады на множанне і дзяленне, на парадак дзеянняў, рашаць задачы вывучаных відаў. Таму працаваць трэба зладжана і хутка.

Можа хто ведае, якімі словамі звычайна пачынаецца казка? (Жыў-быў…)

Падарожжа

Жыў-быў Іван-Царэвіч. І была ў яго нявеста Алена Прамудрая. Аднойчы гулялі яны па лесе. Нечакана наляцеў віхор, усхапіў і панёс Алену. Засумаваў Іван-Царэвіч, упаў на зямлю і заліўся горкімі слязьмі. А бярозка над ім шапаціць: “Не плач, добры маладзец. Знойдзеш ты сваю нявесту ў Кашчэя Бяссмертнага ў незвычайнай краіне. Усё там падпарадкавана законам матэматыкі”.

Адправіўся Іван-Царэвіч у далёкм шлях. Ішоў ён ішоў і дайшоў да ракі. А маста праз раку няма, толькі караблікі. А на карабліках – заданні. Справіцца і імі Іван-Царэвіч –пераправіцца праз раку.

Вясёлыя караблікі,

У цацачным порце.

У кожнага карабліка

Заданні на борце.

Дапаможам Івану-Царэвічу?

1.Назваць кампаненты дзеяннч складання?

Як знайсці невядомае складаемае?

2.Назваць кампаненты дзеяння аднімання?

Як знайсці невядомае аднімаемае?

3.Назваць кампаненты дзеяння множання?

Як знайсці невядомы множнік?

4.Назваць кампаненты дзеяння дзялення?

Як знайсці невядомае дзялімае?

Малайцы! Дапамаглі Івану-Царэвічу. З вашай дапамогай ён паспяхова перайшоў раку.

А за ёю лес. Лясная сцежка прывяла Івана-Царэвіча да хаткі на курыных ножках. Зайшоў ён у хатку і бачыць – сядзіць на лаўцы Баба-Яга з падручнікам матэматыкі ў руках.

Убачыла Царэвіча і кажа: “Ведаю, чаго прыйшоў. Але спачатку дапамажы мне разабрацца з прыкладамі. Множыць я ўмею, дадаваць і аднімаць таксама, але адказ атрымліваецца няправільны.

Успомніць парадак дзеянняў у выразах з дужкумі і без дужак.

39-2*2=

7* (10-8)=

100-50+20=

2*3+36=

56+(24-14)=

15-5 +75=

“Вось дзякуй табе, - кажа Баба-Яга, - цяпер магу даць табе чароўны клубочак, які пакажа дарогу да Кашчэя.”

“Не, - кажа іван-Царэвіч, - мне трэба хутчэй. Дай мне лепей ступу.”

“Што ж, бяры. Толькі замест паліва працуе яна на “матэматычным паскарэнні”. Калі правільна рошыш задачы, ступа паляціць.”

Задачы

1.Маса аднаго пакета з цэментам – 25кг. Знайдзі масу чатырох пакетаў.

2. Было 6 мячоў. Іх раздалім хлопчыкам, па 2 мячы кожнаму. Колькі хлопчыкаў атрымалі мячы?

3.У кожным кабінеце 5 камп’ютараў. Колькі камп’ютараў у трох такіх кабінетах?

Малайчынка Іван-Царэвіч! – кажа Баба-Яга, - адкрыю табе два сакрэты Кашчэя.

Іголка, у якой знаходзіцца смерць Кашчэя, захоўваецца ў шкатулцы пад тронам. Адчыніць шкатулку можна толькі ў тым выпадку, калі рошыш заданне, напісанае на ёй.

А каб патрапіць у дварэц, трэба справіцца з замком, на якім многа каляровых кнопак. Як з імі справіцца, зашыфрована ў гэтых трох шыфроўках.

Паляцеў Іван – Царэвіч да Кашчэя.Прыляцеў да дварца , а там замок.

Каб зайці патрэбна нажаць кнопку. А якую кнопку патрэбна рашыць прыклады.

82-9=

3*3=

2*6+30=

100-65=

2*2=

30-20-3=

73 –Н

9 – А

42 – Ж

35 – А

4 – Ц

7 – Ь

3*3+52=

20-13=

100-50+4=

3*3+31=

2*3=

3*0=

61 – Ж

7 – О

54 – Ў

40 – Т

6 – У

0 – Ю

94+2*3=

3*3=

30-6=

100-55=

20-14=

2*4=

100 – К

9 – Н

24 – О

45 – П

6 – К

8 – У

Калі вы будзеце працаваць дружна, дапамагаць адзін аднаму, тады вы справіцеся з заданнем хутчэй.

Малайцы! Хутка справіліся. (Кожны запісвае сваё слова.)

Падзякаваў Іван-Царэвіч за дапамогу, сеў у ступу і праз хвіліну прызямліўся каля вялікага камня, які ляжаў на перакрыжаванні дарог.

Вылез Іван-Царэвіч са ступы і вырашыў размяцца перад сустрэчай з Кашчэем.

Фізкультхвілінка

Прызадумаўся Іван-Царэвіч, па якой дарозе ісці. Бачыць, на камні напісаны два выразы. Вырашыў параўнаць іх і ісці ў той бок, дзе выраз мае большае значэнне.

14+37+29 26+47+27

Дапаможам Івану-Царэвічу?

Узрадаваўся Іван-Царэвіч, што знайшоў патрэбную дарогу і смела рушыў да дварца Кашчэя Бяссмертнага.

Убачыў яго Кашчэй і вырашыў прытварыцца добранькім, а сам задумаў хітрую справу.

“За нявестай прыйшоў, добры маладзец?. Давай дамовімся. Задам я табе ўсяго адну задачу. Рошыш яе – забірай Алену Прамудрую, а не рошыш – галава твая з плячэй далоў!”

Рабіць няма чаго, згадзіўся Іван-Царэвіч.

Кажа Кашчэй:

Задача

Даўжыня залы 10м,шырыня 2м. Які перыметр залы?”

Задача

Даўжыня 8м, а шырыня ў 2 разы меншая. Які перыметр гэтага пакоя?”

Справіўся Іван-Царэвіч з задачамі, але Кашчэй не захацеў выконваць сваё абяцанне. Выхваціў тады Іван меч, і сталі яны змагацца. Крок за крокам прыбліжаецца Іван-Царэвіч да трона. Вось ужэ і схапіў ён шкатулку. А на ёй заданне.

3 * С

С 9 8 7 6 5 4 3

Дапамажыце Івану-Царэвічу

Малайцы, выручылі Івана-Царэвіча.

Шкатулка адчынена. Узяў Іван-Царэвіч у рукі іголку, разламаў яе, Кашчэй упаў замертва, а ў сцяне адкрылася патаемная дзверца, і выйшла адтуль Алена Прамудрая.

Іван-Царэвіч расказваў аб сваіх прыгодах, аб тым, з якімі цяжкасцямі яму давялося сустрэцца. Алена Прамудрая пахваліла Івана-Царэвіча і спытала, ці можа ён выканаць і яе заданне – цяжкае, з матэматычнымі тэрмінамі. Іван-Царэвіч згадзіўся.

Здабытак лікаў 2 і 7?

Дзель дікаў 24 і 6?

Запішыце лікі ад 5 да 25, якія дзеляцца на 3

(на дошцы:6,9,12,15,18,21,24).

Іван-Царэвіч з Аленай Прамудрай адправіліся дамоў, у сваё царства-гасударства, і сталі жыць у міры і згодзе.

5.Падвядзенне вынікаў

Вось і казцы канец, а хто слухаў – маладзец.

Ці спадабалася вам казка? Чаму яна вучыць?

А ўрок матэматыкі спадабаўся? Што мы сёння паўтарылі на ўроку?

Вы ўсе старанна працавалі. Дзякуй за ўрок!

Комментировать
Свидетельство участника экспертной комиссии
Оставляйте комментарии к работам коллег и получите документ бесплатно!
Подробнее
Также Вас может заинтересовать
Математика
Уроки по математике для 4 класса «Интересная математика»
Математика
Математика
Конспект занятия по математике для 4 класса «Конспект урока математики на тему "Среднее арифметическое"»
Комментарии
Добавить
публикацию
После добавления публикации на сайт, в личном кабинете вы сможете скачать бесплатно свидетельство и справку о публикации в СМИ.
Cвидетельство о публикации сразу
Получите свидетельство бесплатно сразу после добавления публикации.
Подробнее
Свидетельство за распространение педагогического опыта
Опубликует не менее 15 материалов и скачайте бесплатно.
Подробнее
Рецензия на методическую разработку
Опубликуйте материал и скачайте рецензию бесплатно.
Подробнее
Свидетельство участника экспертной комиссии
Стать экспертом и скачать свидетельство бесплатно.
Подробнее
Помощь