В. Жукович "Мамина свята"

Конспект занятия
В разработке представлен конспект урока белорусского литературного чтения во 2 классе
Екатерина Андреевна Пилимон
Содержимое публикации

Тып урока: тлумачэнне новага матэрыялу.

Тэма: В. Жуковіч “Маміна свята”

Мэты:

1.Пазнаёміць вучняў з творчасцю В.Жуковіча, з яго вершам “Маміна свята”;

2. Фарміраваць навык выразнага чытання;

3. Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў новымі словамі і выразамі;

4. Развіваць памяць, вусную мову вучняў;

5. Выхоўваць любоў да маці

Абсталяванне: Вольскі А.В., Гімпель І.А. Літаратурнае чытанне, 2 клас. Падручнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. 2012 г.;

Фотаздымкі мам дзяцей, карткі са словамі для славеснага партрэту;

Карткі з прыказкамі пра маму.

Ход урока:

Маці –гэта самае прыгожае слова,

вымаўленае чалавекам...

1. Арганізацыйны момант

- Весела звініць званок,

Пачынаем наш урок!

Добры дзень! Сядайце!

Дзверы ў веды адчыняйце.

Ці ўсе правільна сядзяць?

Ці ўсе ўважліва глядзяць?

2. Праверка хатняга задання

- Адкажыце, калі ласка, з якім творам вы пазнаеміліся на мінулым уроку? (“Паводка”)

- Хто яго аўтар? (В.Вольскі)

- Вам трэба было навучыцца выразна яго чытаць. Давайце зараз правядзем міні-спаборніцтва паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі: хто ж з іх лепш чытае.

-Абмеркаванне: чые чытанне вам спадабалася больш?

3. Паведамленне тэмы і пастаноўка вучэбных задач

- Дзеці, сення мы з вамі пазнаемімся з творчасцю В.Жуковіча і з яго вершам “Маміна свята”. А яшчэ мы навучымся выразна яго чытаць.

4. Падрыхтоўка да першаснага ўспрымання

- Як вы лічаце, якое слова самае лепшае на свеце? (адказы)

- Сапраўды, самае лепшае і дарагое слова – гэта мама.

- Ці есць на зямлі чалавек, бліжэй роднай маці? (адказы)

- Мама – гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек. Толькі яна і пашкадуе, і прылашчыць, і, калі трэба, дасць параду... Мама – самае светлае, што есць у нашым жыцці.

- А як можна ласкава называць маці? Як вы называеце сваю матулю? (адказы)

- Шмат паэтаў, пісьменнікаў і, нават, мастакоў прысвячаюць свае творы маці. Сення мы з вамі пазнаемімся з адным з іх – паэтам Васілем Жуковічам. Нарадзіўся ен 07.11.1940 г. у вёсцы Забалацце Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. У друку выступае з 1956 г. Выдаў зборнікі вершаў «Паклон» (1974), «Мелодыя святла» (1976), «Суседства» (1982), «Цана цішыні» (1985), «Твая місія» (1988), «Разняволенне» (1990), аповесць «Як адна вясна...» (1980), кнігу для дзяцей «Тараскаў самакат» (1988), шэраг кніжачак-раскладанак. Пераклаў на беларускую мову зборнік К.Цвіркі для дзяцей «Салавейка» (1974).

- А зараз, перш, чым перайсці да нашага верша, паслухайце, калі ласка, верш Міколы Чарняўскага “Святочны дзень”:

Ёсць дзень такі ў сакавіку,

Ёсць дзень такі ў прыроды весняй:

Ён вельмі рады раўчуку,

Ён вельмі рады песням.

Ён сыпле сонечным святлом –

Настрой знікае змрочны,

Ён зазірае ў кожны дом,

Дзень гэты – дзень святочны.

- Пра які святочны дзень гаворыцца ў вершы?

- Па якіх прыкметах вы гэта вызначылі?

- Так, 8 Сакавіка – свята ўсех жанчын. У гэты дзень іх віншуюць і дораць падарункі. А вы віншавалі сваіх мам? (адказы)

- Прачытаўшы наш верш мы даведаемся, як вырашыла Зоя павіншаваць сваю маці.

- Аднак перад чытаннем нам трэба растлумачыць незразумелыя словы, а некаторыя навучыцца правільна чытаць:

Клапатлівая – заботливая (рус.)

Веснавое

Падорыць

Раніцою

- Давайце разам прачытаем гэтыя словы.

5. Першаснае ўспрыманне і праверка першаснага ўспрымання

- А зараз пачнем знаемства з вершам. Слухайце ўважліва (настаўнік выразна чытае)

- Вось вы праслухалі верш. Ці спадабаўся ен вам? Чаму? (адказы)

- Які настрой выклікаў у вас верш?

- Як выц лічаце, што адчувала Зоя напярэдадні свята?

- Як вы лічыце, чаму аўтар назваў свой верш менавіта “Маміна свята?” (адказы)

- Уявіце сабе, быццам вам прапанавалі “размаляваць” гэты верш пры дапамозе фарбаў. Якія б вы выкарыстоўвалі? (адказы)

- А чаму, на ваш погляд, дзяўчынка трымала ў сакрэце свой падарунак?

6. Фізкультхвілінка

- Давайце крыху адпачнем. Устаньце, выйдзіце з-за парт:

Дожджык льецца, льецца, льецца,

А ў рукі не даецца.

Льецца прама, льецца ўскоса

І на шчокі, і на нос.

- Сядайце. Працягнем наш урок.

7. Падрыхтоўка да паўторнага чытання

- А зараз, дзеці, каб навучыцца чытаць выразна і без памылак, давайце зробім моўную размінку.

- Свята 8 Сакавіка мы адзначаем вясной. Таму давайце з вамі вывучым “вясновую” чыстагаворку. Звярніце увагу на дошку. Зараз усе разам, выразна вымаўляючы кожны гук, чытаем:

Не-не-не вельмі рады мы вясне,

На-на-на, бо прыгожая яна.

Рэ-рэ-рэ – снег на лузе растае,

Сы-сы-сы – чутны птушак галасы.

- Ці ведаеце вы, якая птушка першай вяртаецца з цеплых краін? (адказы)

- Так, гэта шпакі. А давайце і мы з вамі “праспяваем” скорагаворку пра шпачкоў:

Сядзіць шпак на шпакоўне і шпакуе.

8. Паўторнае чытанне і аналіз

- Добра, цяпер усе падрыхтаваны да чытання. Давайце перш падумаем, у якім тэмпе будзем чытаць, які настрой паспрабуем перадаць.

- Прапаную правесці спаборніцтва па выразнаму чытанню сярод трох радоў.

Чытанне дзяцей.

- Малайцы! Як выразна вы чыталі верш. Паспрабуйце цяпер адказаць на мае пытанні:

- Пра якое свята гаворыцца ў вершы?

- Аб кім гаворыцца ў вершы?

- Якія галоўныя словы выкарыстаў аўтар, каб паказаць, якая Зоя дачка? (клапатлівая)

- Што рашыла падарыць маме Зоя?

- Як вы лічаце, чаму Зоя трымала свой падарунак у сакрэце?

- А як вы віншавалі сваю маму?

- Які падарунак, на ваш погляд, можна лічыць самым лепшым? (той, што зроблены сваімі рукамі) Чаму Зоя вырашыла падарыць менавіта партрэт?

9. Заключная гутарка

- На сенняшнім уроку мы з вамі прачыталі выдатны верш пра маміна свята. Скажыце, калі ласка, якія пачуцці выклікаў у вас гэты твор?

- А што для кожнага з вас значыць слова “мама”?

Разважанні дзяцей.

10. Творчая праца

- На 8 Сакавіка Зоя вырашыла падарыць маме яе партрэт, які яна намалявала пры дапамозе фарбаў. А мы зараз з вамі паспрабуем таксама намаляваць партрэт, але пры дапамозе слоў.

- Вы сення на ўрок прынеслі фотаздымкі вашых мам. Звярніце ўвагу на дошку, якія яны прыгожыя. Таму давайце, гледзячы на іх паспрабуем наляваць партрэт па тэме: “Мая мама – самая...”. Для мяне, мая мама – самая мудрая, а якая мама ў вас?

На дошцы напісана:

Мая мама – самая...(варыянты слоў: ласкавая, прыгожая, ўмелая, справядлівая, добрая, далікатная, адзіная, дарагая, любімая і інш.)

11. Вынікі ўрока

- Наш сенняшні ўрок быў прысвечаны маці – самаму дарагому чалавеку ў жыцці. Скажыце, а можна маму лічыць сваей сяброўкай? Чаму?

- Успомніце, якія прыказкі і прымаўкі вы ведаеце пра маці?

- Давайце ўзгадаем разам: я прапаную сабраць прыказкі вось з гэтых слоў:

Маміна крыло і ў дарозе цеплае;

Матуліна ласка канца не ведае;

Птушка рада вясне, а дзіця – Матулі;

Пры сонейке цяпло, пры матулі – дабро.

- Наш сенняшні ўрок хацелася б скончыць словамі М.Пазнякова

Самыя добрыя вочы – матчыны,

Самыя дбайныя рукі – матчыны,

Самае чуйнае сэрца – матчына,

Самая шчырая песня – матчына,

Самая светлая радасць – матчына.

- Заўседы любіце і паважайце сваіх мам!

12. Д/З

- Вашым хатнім заданнем будзе вывучыць напамяць гэты верш.

- Усем дзякуй! Да пабачэння!

Комментировать
Свидетельство участника экспертной комиссии
Оставляйте комментарии к работам коллег и получите документ бесплатно!
Подробнее
Также Вас может заинтересовать
Литературное чтение
Планирование по литературному чтению для дошкольников «План кружка "В гостях у сказки"»
Литературное чтение
Презентации по литературному чтению для 3 класса «О произведении Э.Распе " Приключения барона Мюнхгаузена"»
Литературное чтение
Уроки по литературному чтению для «Д. Биссет "Слон и муравей". Ролевое чтение.»
Литературное чтение
Презентации по литературному чтению для дошкольников «Интерактивная игра "Путешествие по русской народной сказке «Репка»»
Комментарии
Добавить
публикацию
После добавления публикации на сайт, в личном кабинете вы сможете скачать бесплатно свидетельство и справку о публикации в СМИ.
Cвидетельство о публикации сразу
Получите свидетельство бесплатно сразу после добавления публикации.
Подробнее
Свидетельство за распространение педагогического опыта
Опубликует не менее 15 материалов и скачайте бесплатно.
Подробнее
Рецензия на методическую разработку
Опубликуйте материал и скачайте рецензию бесплатно.
Подробнее
Свидетельство участника экспертной комиссии
Стать экспертом и скачать свидетельство бесплатно.
Подробнее
Помощь